Темы

Папярэдзіць ВІЧ

1 снежня ва ўсім свеце адзначаецца памятная дата – Сусветны дзень барацьбы з ВІЧ/СНІДам. На працягу трох дзесяцігоддзяў спецыялісты розных краін праводзяць комплексныя

мерапрыемствы, якія служаць справе ўмацавання арганізацыйных намаганняў і практычных дзеянняў па барацьбе з пандэміяй ВІЧ-інфекцыі, якая працягвае распаўсюджвацца па свеце. ВІЧ па-ранейшаму застаецца адной з асноўных праблем у сферы аховы здароўя.

На пярэдадні Сусветнага дня барацьбы з ВІЧ/СНІД у прэс-цэнтры раённай газеты “Зара над Друццю” адбыўся круглы стол з удзелам урача-інфекцыяніста ЦРБ Анастасіі КАЧАНАВАЙ, інструктара-валеолага райЦГЭ Ларысы ВАРАВЫ, а таксама памочніка ўрача-эпідэміёлага Алены ПАЛУДА. Былі абмеркаваны пытанні, якія тычацца эпідэміялагічнай сітуацыі па ВІЧ-інфекцыі ў Магілёўскай вобласці і меры, што прымаюцца для прафілактыкі дадзенага захворвання.

Раскажыце, калі ласка, якая сітуацыя з захворваннямі на ВІЧ назіраецца на Магілёўшчыне?

– Некалькі гадоў запар у нашым раёне не было зарэгістравана ніводнага выпадку заражэння ВІЧ-інфекцыяй. Што тычыцца Магілёўскай вобласці, то за 10 месяцаў 2019 года пра свой станоўчы ВІЧ-статус даведаліся 164 чалавекі, – расказвае ўрач-інфекцыяніст ЦРБ Анастасія Качанава. – Прафілактыка – адзіны даступны і эфектыўны сродак, які мы можам выкарыстоўваць у шырокіх маштабах і які можа дапамагчы супрацьстаяць гэтай хваробе. Наша задача – прыцягнуць увагу да праблемы ВІЧ-інфекцыі і СНІДу, данесці да кожнага чалавека дакладную і поўную інфармацыю аб гэтай хваробе, дапамагчы яму абараніць сябе і сваіх блізкіх.

Як распавяла інструктар-валеолаг райЦГЭ Ларыса Варава, адных намаганняў дзяржавы не дастаткова ў вырашэнні гэтай складанай праблемы. Тут важны ўдзел кожнага грамадзяніна. Адказнае стаўленне чалавека да палавых паводзінаў, захаванне простых правіл, а таксама рэгулярнае праходжанне медабследванняў могуць абараніць ад ВІЧ-інфекцыі і не дапусціць яе далейшага распаўсюджвання. Дэвізам Сусветнага дня барацьбы са СНІДам у гэтым годзе стаў слоган “Супольнасці дамагаюцца пераменаў”.

Ларыса Уладзіміраўна нагадала, што існуюць толькі тры шляхі перадачы ВІЧ-інфекцыі: палавы, праз кроў і ад ВІЧ-станоўчай маці да дзіця падчас цяжарнасці, а таксама  паведаміла, што прайсці ананімнае абследванне на ВІЧ бясплатна можна ў 39 кабінеце раённай паліклінікі.

– Алена Аляксандраўна, як абараніць сябе ад заражэння ВІЧ-інфекцыяй?

– Найлепшай прафілактыкай ВІЧ стане чысціня ва ўзаемаадносінах, вернасць свайму партнёру. Немалаважнай мерай з’яўляецца таксама вядзенне здаровага ладу жыцця, прафілактыка наркаманіі, алкагалізму. Да найбольш дзейсных прафілактычных сродкаў можна аднесці выкарыстанне прэзерватываў. Яны дапамогуць пазбегнуць заражэння многімі хваробамі, якія перадаюцца палавым шляхам.

Не варта забываць і пра тое, што заражэнне ВІЧ магчыма пры праколванні вушэй, нанясенні татуіровак, выкарыстанні чужых прылад для галення. Важным момантам папярэджання інфіцыравання з’яўляецца выкарыстанне аднаразовых інструментаў або якасная апрацоўка іх, якая прадухіляе магчымасць заражэння вірусам. Бяспечнымі гэтыя маніпуляцыі будуць лічыцца, калі яны праводзяцца ў спецыялізаваных установах, якія, да таго ж, маюць афіцыйны дазвол на іх правядзенне.

Прафілактыка яшчэ аднаго шляху перадачы ВІЧ – ад маці да дзіця зводзіцца да мерапрыемстваў, накіраваных на змяншэнне фактараў, што павышаюць рызыку перадачы віруса ад інфіцыраванай маці да дзіця падчас цяжарнасці, родаў і кармлення грудзямі.

Аліна Цыганій.

Фота аўтара.

Последние новости

Президент

В Белыничах прошел вечер Леонида Сидорова

16 мая 2025
Читать новость
Общество

Выборы президента в Польше: кто рулит в этом политическом шоу и причем тут Tinder

16 мая 2025
Читать новость
Новости Беларуси

“Лето – детям”. Какие задачи стоят перед взрослыми в оздоровительный сезон 2025 года

16 мая 2025
Читать новость
Новости Беларуси

Ограничения на посещение лесов введены в 28 районах Беларуси

16 мая 2025
Читать новость
Новости района

Спортивный праздник в День семьи прошел в Белыничах

15 мая 2025
Читать новость
Новости района

Единые уроки ко Дню семьи проходят в Белыничском районе

15 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем