Праблема бытавых пажараў усё яшчэ носіць сур’ёзны характар. У Беларусі штогод адбываецца больш за пяць тысяч падобных надзвычайных сітуацый.
Большая частка трагедый адбываецца з-за непатушанай цыгарэты, калі віноўнікі пажару знаходзяцца ў стане алкагольнага ап’янення. Акрамя таго, нядбайнасць і неасцярожнасць з агнём часта ўяўляюць пагрозу не толькі для саміх падпальшчыкаў, але і для іх блізкіх. Нярэдка здараюцца выпадкі, калі яны забіраюць з сабой на той свет усю сям’ю. Менавіта таму праблема курэння ў ложку патрабуе асаблівай увагі.
У рамках другога этапу акцыі “Не прапалі сваё жыццё” супрацоўнікі РАНС правялі прафілактычнае мерапрыемства ў Доме-інтэрнаце для састарэлых і інвалідаў.
Падчас сустрэчы ратавальнікі расказалі пра пажары ў раёне і гібель людзей на іх. Інспектары РАНС Кацярына МЯДЗВЕДЗЕВА і Ілья ЦІКУНОЎ правялі “Бяспечны квіз”. Пражываючыя і медыцынскія работнікі падзяліліся на каманды і адказвалі на пытанні, звязаныя з правіламі пажарнай бяспекі і паводзінамі ў выпадку пажару. Перамогу святкавала дружба. Удзельнікі не толькі замацавалі свае веды, але і шмат чаму навучыліся, а таксама атрымалі салодкія прызы.
Напрыканцы мерапрыемства для насельнікаў ДІСІ быў прадэманстраваны прафілактычны мультфільм “Чароўная кніга”.
Аліна ЦЫГАНІЙ.
Фота аўтара.