Темы

Восем гадоў маці-выхавальніца дзіцячага дома сямейнага тыпу  Святлана ХРУШЧОВА прымае ў сваю сям’ю дзяцей

“Першая ўмова разумнай бацькоўскай любові – валодаць поўным даверам дзяцей,

і шчаслівыя дзеці, калі для іх адкрыты бацькоўскія грудзі і абдымкі, заўсёды гатовы прыняць іх і правых, і вінаватых, і да якіх яны заўсёды могуць прыпасці без страху і сумненняў.”

В.Г. Бялінскі.

Восем гадоў маці-выхавальніца дзіцячага дома сямейнага тыпу  Святлана ХРУШЧОВА прымае ў сваю сям’ю дзяцей, забраных у бацькоў, якія не змаглі належным чынам пра іх паклапаціцца. На сённяшні дзень у сям’і Святланы восем прыёмных дзяцей і адзін родны сын.

Каб выбраць такі від прафесійнай дзейнасці, аднаго жадання мець трывалае працоўнае месца недастаткова, неабходна ўнутраная патрэба дарыць сваю ўвагу, клопат, душэўную цеплыню.

– Думка стаць прыёмнай маці ўзнікла не раптоўна. Мая мама выхоўвала чацвярых прыёмных дзяцей. Дарэчы, усе яны былі з адной сям’і. Я ёй шмат дапамагала, таму з праблемамі, якія абавязкова ўзнікаюць у прыёмнай сям’і, у тым ліку і ў маёй, спраўляюся хутка, – гаворыць Святлана Адамаўна. – Доўгі час мяне не пакідала жаданне дапамагчы пакінутым дзеткам, падзяліцца сваім цяплом з імі. Безумоўна, і сумнявалася. Калі аб’явіла родным аб сваім рашэнні стаць прыёмнай маці, усе яны толькі падтрымалі.

Рэалізаваць свае ўнутраныя патрэбы, займацца справай па душы і, пераадольваючы цяжкасці, атрымліваць вынік. І ў Святланы ён ёсць: 7 рабят ужо выпусціліся са сцен сямейнага дзіцячага дома.

– Дзеці з розным мінулым прыходзяць у нашу сям’ю, па-рознаму прывыкаюць, – распавядае маці-выхавальніца. – Але я заўсёды кажу: нам усё роўна, што ў цябе было раней, важна тое, чаму ты навучышся зараз, да чаго будзеш імкнуцца.

А дзецям навучыцца трэба многаму: умець паважаць сябе і іншых, жыць дружна, спраўляцца з цяжкасцямі, ставіць перад сабой жыццёвыя задачы і вырашаць іх. І калі Святлана распавядае, што яе выпускнікі тэлефануюць, расказваюць пра сваё жыццё або прыходзяць у госці, то ажно ззяе ад радасці.

Цяжкасцей, хоць іх і шмат, жанчына не баіцца. Напрыклад, вельмі няпроста дзецям, якія прыбылі ў сямейны дзіцячы дом, называць яе мамай, бо бацькі ў іх ужо ёсць.

– Малыя, дзеці гадоў да 8-9, амаль адразу пачынаюць зваць мяне мамай. Дзеці, якія паступілі ў больш старэйшым узросце, завуць цёцяй, – гаворыць Святлана. – Я прадастаўляю сваім выхаванцам права выбару. Самым маленькім, вядома, хочацца, каб менавіта мама, а не цётка была побач з імі.

Святлана Адамаўна падрабязна ўнікае ў жыццёвыя сітуацыі сваіх выхаванцаў і імкнецца, каб іх блізкія падтрымлівалі адносіны з імі. Да некаторых нават родныя бацькі прыходзяць у госці. Дзеці могуць патэлефанаваць ім, зрабіць уласнымі рукамі падарункі на святы. Святлана ведае, што дзеці не заўсёды разумеюць аб’ектыўных прычын адабрання іх з сям’і, таму з разуменнем і цярпеннем ставіцца да іх паводзін у перыяд адаптацыі. Адзін з яе выхаванцаў, напрыклад, кожную раніцу расказваў, як яму прыснілася, што прыёмнай маці няма ў жывых, а значыць, ён хутка вернецца да роднай мамы. Растлумачваць малому тое, чаму ён з братам застанецца ў дзіцячым доме, прыйшлося вельмі доўга.

Такіх, здавалася б, элементарных сітуацый, якія прыводзяць да непаразуменняў, з выхавальніцай здаралася шмат. Неяк вечарам Святлана выйшла праводзіць сяброўку, а нікога не папярэдзіла, што не хутка прыйдзе. Вярнулася, а ў доме – паніка, нехта з дзяцей плача, спалохаўшыся, што яна іх пакінула назаўсёды.

Дзеці, напэўна, не раз адчувалі страх адзіноты і неабароненасці, таму зараз яна заўсёды кажа, куды ідзе, калі вернецца, і прывучае да гэтага ўсіх сваіх падапечных.

Святлана актыўна супрацоўнічае са спецыялістамі сацыяльна-педагагічнага цэнтра, педагогамі і выхавацелямі, дзе вучацца яе дзеткі. Важнай умовай для стварэння сапраўднай моцнай сям’і яна лічыць традыцыі, правілы і асновы, якія замацоўвае ў сваім асяродку і заўсёды іх прытрымліваецца.  Адчуванне стабільнасці аб’ядноўвае і ўмацоўвае іх як сям’ю. Важная роля адводзіцца выхаванню духоўных каштоўнасцей.

– Усе дзеці пахрышчаны ў праваслаўным храме, – распавядае Святлана Адамаўна. – Па нядзелях мы наведваем службу ў царкве, нядзельную школу. Перачытваем часта дзіцячую Біблію.

Добрай традыцыяй у доме Святланы Адамаўны з’яўляецца правядзенне розных свят: Вялікадня, Новага года, дзён нараджэння…

Перад Новым годам усе разам упрыгожваюць ёлку і ўсе пакоі. Як гараць вочы ў дзетак, калі яны рыхтуюць гірлянды, развешваюць ліхтарыкі, выразаюць сняжынкі і розныя малюнкі на вокны. Столькі ў іх радасці! А яшчэ дзеці атрымліваюць ад мецэнатаў шмат навагодніх падарункаў.

Важнае свята ў іх сям’і – Дзень Перамогі. Святлана Адамаўна чытае дзецям шмат гісторый пра Вялікую Айчынную вайну, разам глядзяць тэматычныя фільмы. І абавязкова ўдзельнічаюць усёй сям’ёй у мерапрыемствах, якія праводзяцца ў Ліпавым гаі.

Дні нараджэння дзеці таксама чакаюць з нецярпеннем.

– Абавязкова штосьці выпякаем, гатуем салодкі стол, – распавядае жанчына. – Рыхтуем любімыя стравы імянінніка. Потым кожны па чарзе віншуе яго з днём нараджэння. Дзеці дораць падарункі, хто што падрыхтаваў, і кожны гаворыць, які імяніннік добры, успамінаюць яго добрыя справы.

 У доме Святланы Хрушчовай жывуць і хатнія гадаванцы – трое катоў. Дзеці іх вельмі любяць. А нядаўна ў доме з’явіўся сабака. Сам прыйшоў у гэту сям’ю. Нейкім чынам жывёла адчула, што яе тут з радасцю прымуць.

Перад сном у сямейным дзіцячым доме адводзіцца час для кніг. Святлана Адамаўна шмат чытае сваім падапечным. Заўважыла, што найбольш ахвотна яны слухаюць творы класічнай рускай літаратуры, аповеды пра жывёлу і прыроду.

Маці-выхавальніца ўпэўнена: тое, што бачыць дзіця ў сям’і, да чаго яно прывучана – гэта пачатак не толькі фізічнага здароўя, але і маральнага. Правільна пабудаванае сямейнае выхаванне – своеасаблівы рэцэпт, які дапаможа дзецям у будучыні стварыць у сваёй сям’і душэўную і цёплую атмасферу.

    Ала ГАРЭЛІК,

    педагог-псіхолаг сацыяльна-педагагічнага цэнтра.

    Фота з архіва Святланы ХРУШЧОВАЙ.

Последние новости

Новости области

Память жертв катастрофы на Чернобыльской АЭС почтили сегодня в Славгороде.

26 апреля 2024
Новости района

В Белыничах прошел областной этап республиканской спартакиады по мотоциклетному спорту

26 апреля 2024
Новости Беларуси

Бесплатный видеокурс для профилактики деменции открыло Минтруда Беларуси

26 апреля 2024
РОВД информирует

26 апреля – Единый день безопасности дорожного движения

26 апреля 2024
Новости района

Празднования в честь Иконы Божией Матери Белыничской прошли в Белыничах

25 апреля 2024
Главное

ВНС 25 апреля продолжает работу. В повестке дня – утверждение Концепции нацбезопасности и Военной доктрины

25 апреля 2024
Главное

Выступление Президента Беларуси на заседании седьмого Всебелорусского народного собрания

25 апреля 2024
Общество

55 случае насилия в семье зафиксировано с начала 2024 года в Белыничском районе

24 апреля 2024
Новости области

24 апреля состоится крестный ход из Могилёва в Белыничи

23 апреля 2024
Новости Беларуси

Как отдыхаем в мае?

23 апреля 2024

Рекомендуем

Новости района

В Белыничском районе прошел традиционный день призывника

19 апреля 2024
РОВД информирует

В Белыничском РОВД рассказали, почему с мошенниками лучше вообще не вести никаких разговоров

15 апреля 2024
Новости Беларуси

Мокрый снег и заморозки. Синоптики прогнозируют похолодание на этой неделе

15 апреля 2024
РОЧС информирует

РОЧС: на территории Вишовского сельсовета будут проводится профилактические мероприятия

17 апреля 2024
РОЧС информирует

Спасатели призывают не оставлять детей без присмотра

17 апреля 2024
Главное

“Есть чем гордиться, но надо двигаться дальше”. Вот что требует Лукашенко от сельского хозяйства

16 апреля 2024
Новости Беларуси

Патрулирование и контроль. Сотрудники МВД обеспечат правопорядок на селе

18 апреля 2024
Главное

Лукашенко: открытый диалог и взаимовыгодное сотрудничество между Минском и Дамаском будут углубляться

17 апреля 2024