Темы

Шлях у прафесію пачынаецца са школы

На базе Вішоўскай СШ прайшло пасяджэнне круглага стала кіраўнікоў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Магілёўскай вобласці на тэму: “Сучасныя кірункі развіцця сельскіх устаноў адукацыі па стварэнні адукацыйнага асяродку”.

Трэба адзначыць, што Вішоўская школа, як крыніца перадавога вопыту, была выбрана невыпадкова. Сёлета яна стала лепшай на Магілёўшчыне па выніках спаборніцтва сярод устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, размешчаных у сельскай мясцовасці.

Таксама ў бягучым годзе ў школе дзейнічаюць два агракласы, у якіх дзеці атрымліваюць азы будучых прафесій сельгасгаліны, і на павышаным узроўні вывучаюць біялогію, хімію і беларускую мову.

Праграма круглага стала была вельмі насычанай і цікавай.

Уразіла ўдзельнікаў семінара экскурсія па алеі Славы, музеі гісторыі і карціннай галерэі СВК “Калгас “Радзіма”. Экспазіцыі музея, дарэчы, часта выкарыстоўваюць у адукацыйным працэсе настаўнікі школы. Гэта пазітыўна адбіваецца на выхаванні грамадзянска-патрыятычных пачуццяў падрастаючага пакалення, выхаванні любові да сваёй радзімы, павагі да продкаў.

Аб вопыце і перспектывах функцыявання профільных класаў аграрнай накіраванасці распавяла начальнік аддзела арганізатараў адукацыі і педагагічнага працэсу Магілёўскага інстытута развіцця адукацыі Святлана СЕЛЯЗНЁВА.

Начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Жанна ЗВЯГІНА і дырэктар Вішоўскай СШ Кацярына ЗАЙЦАВА расказалі аб укараненні профільнай адукацыі ў школах Бялыніччыны і, у прыватнасці, Вішоўскай СШ.

Аб цесным узаемадзеянні ў сферы працоўнага выхавання падрастаючага пакалення і замацавання моладзі ў сельскай мясцовасці на прыкладзе Вішоўскай школы і СВК “Калгас “Радзіма” распавёў старшыня сельгаскааператыва, Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Беларусі Аляксандр ЛАПАЦЕНТАЎ.

У сваім выступленні Аляксандр Міхайлавіч адзначыў, што больш за 70 % калектыву сельгасарганізацыі складаюць выпускнікі мясцовай установы адукацыі. Падкрэсіў ён і шматгадовае цеснае супрацоўніцтва школы з гаспадаркай. Удзельнікі школьнай вытворчай брыгады “Задорынка” і маладзёжныя будатрады з ліку актывістаў БРСМ кожны сезон аказваюць дапамогу СВК “Калгас “Радзіма” ў сельгасработах і ўборцы ўраджаю. У сваю чаргу, калгас дапамагае навучальнай установе ва ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы. Вучні агракласа наведваюць вытворчыя падраздзяленні сельгаскааператыва, знаёмяцца з умовамі працы работнікаў. У іх ёсць рэальная магчымасць прыгледзіць сабе будучае працоўнае месца, замацавацца і пусціць карані на малой радзіме.

Лепшых вучняў школы, актывістаў і спартсменаў праўленне СВК “Калгас “Радзіма” заахвочвае экскурсійнымі паездкамі па знакавых мясцінах Беларусі, а таксама стыпендыямі. Іх па выніках кожнай чвэрці навучальнага года атрымліваюць каля 25% вучняў. Калі адзін з бацькоў школьніка працуе ў калгасе, сума грашовай выплаты вучню ўзрастае. Калі двое – то яна становіцца яшчэ большай. І працаўнікі сельгасарганізацыі, чые дзеці добра вучацца, атрымліваюць даплаты да заробку. Спісы выдатнікаў вывешваюць на інфармацыйных стэндах усіх структурных падраздзяленняў гаспадаркі.

Падчас наведвання алеі Славы Аляксандр Лапацентаў таксама сакцэнтаваў увагу на тым, што гэты знакавы для гаспадаркі аб’ект узялі пад апеку школьнікі: даглядаюць яго, пастаянна падтрымліваюць чысціню і парадак. Аляксандр Міхайлавіч выказаў думку, ужо пацверджаную не адным пакаленнем жыхароў аграгарадка Вішоў, што чалавек, навучаны з маленства любіць сваё, у якога закладзены асновы правільнага гаспадарання на роднай зямлі, будзе яе шанаваць, рабіць усё, каб яна станавілася прыгажэйшай. А школа якраз і з’яўляецца самай першай прыступкай станаўлення маленькага чалавека як асобы і як працаўніка.

Таццяна ШЫЛАВА,

намеснік дырэктара Вішоўскай СШ

па вучэбнай рабоце.

Последние новости

Новости Беларуси

Сотрудники крупнейшего в России издательства «Эксмо» задержаны по делу об экстремизме

17 мая 2025
Читать новость
Общество

Мнение. Президентские выборы в Польше или Цирк на политической арене

17 мая 2025
Читать новость
Президент

В Белыничах прошел вечер Леонида Сидорова

16 мая 2025
Читать новость
Общество

Выборы президента в Польше: кто рулит в этом политическом шоу и причем тут Tinder

16 мая 2025
Читать новость
Новости Беларуси

“Лето – детям”. Какие задачи стоят перед взрослыми в оздоровительный сезон 2025 года

16 мая 2025
Читать новость
Новости Беларуси

Ограничения на посещение лесов введены в 28 районах Беларуси

16 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем