Темы

Гэта пакліканне

Дзіяна ЛУКАНКІНА вучылася ў Віцебскай акадэміі ветэрынарнай медыцыны 5 гадоў. Пасля атрымання доўгачаканага дыплома дзяўчыну размеркавалі ў ААТ “Бялынічы”. Як яна ўладкавалася на першым працоўным месцы, высвятляла карэспандэнт раёнкі.

– Спачатку было вельмі складана зразумець, як справіцца з усімі прамымі абавязкамі. У акадэміі атрымала добрыя тэарэтычныя веды, але практыкі, на жаль, было мала. З дапамогай працаўнікоў сельгасарганізацыі, куды мяне размеркавалі, хутка ўвайшла ў рытм, галоўны ветурач гаспадаркі Аляксандр ЧУДАКОЎ аказаў мне вялікую падтрымку.

Жыву зараз у інтэрнаце, на працу дабіраюся на ўласным аўтамабілі.

– Як праходзіць звычайны працоўны дзень?

– Мая праца заключаецца ў лячэнні жывёлы, прафілактыцы захворванняў і вядзенні адпаведнай дакументацыі. Цяпер зіма, ідзе апрацоўка жывёлы ад паразітаў, вітамінізацыя. Калі ўзнікаюць якія-небудзь праблемы, мне тэлефануюць, і я імчуся аказваць дапамогу.

– Якія плюсы і мінусы ў рабоце ветэрынара ў сельскай гаспадарцы ты заўважыла?

– Ветэрынарны ўрач – гэта пакліканне, ты дапамагаеш жывёле, і не чакаеш узамен “дзякуй”. Таму стараюся мінусаў не заўважаць. Не шкадую, што мяне размеркавалі ў сельскую мясцовасць. Гэта вялікі вопыт, сапраўдная праверка на трываласць і магчымасць стаць сапраўдным прафесіяналам.

– Плануеш застацца ў ААТ “Бялынічы” пасля абавязковай адпрацоўкі?

– Многія маладыя спецыялісты не маюць жадання заставацца ў вёсцы, і вінаваціць іх за гэта нельга. Я іх разумею. Кожнаму спецыялісту трэба стварыць умовы не толькі на працы, але і ў побыце. Каб затрымаць выпускнікоў сельскагаспадарчых ВНУ, трэба, перш за ўсё, вырашыць іх жыллёвае пытанне, даць магчымасць зарабіць добрыя грошы, а таксама важна, каб у іх былі паўнавартасныя выхадныя. У мяне ж усё толькі пачынаецца.

             Аліна ЦЫГАНІЙ.

         Фота аўтара.

Последние новости

Новости района

Славянский праздник “Иван Купала” отметили в Белыничах

6 июля 2025
Читать новость
Новости района

Концерт в честь Дня Независимости проходит в Белыничах

3 июля 2025
Читать новость
Новости района

Фотофакт. Яркие моменты Дня Независимости в Белыничах

3 июля 2025
Читать новость
Новости района

Белыничане отмечают День Независимости Республики Беларусь

3 июля 2025
Читать новость
Новости района

Техтинская средняя школа присоединилась к проекту «Сеть Школ мира в Республике Беларусь»

2 июля 2025
Читать новость
Новости района

В Белыничском районе приступил к работе студенческий отряд БРСМ

2 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем