Темы

Мастацтва тэатра як мастацтва душы

Некалькі прэм’ер спектакляў прайшлі на мінулым тыдні ў РЦК у рамках творчага праекта “Бялыніцкая тэатральная восень”.

Сёлета сваё майстэрства паказвалі 4 клубныя ўстановы раёна. Дзіцячыя спектаклі прадставілі аб’яднанні аматараў прозы і паэзіі Цяхцінскага СДК пад кіраўніцтвам Людмілы МАНЁНАК і Машчаніцкага СК – кіраўнік Клара ЗДРУК.

Пастаноўкі, увасобленыя ў жыццё маленькімі тэатраламі, неслі ў сабе не толькі забаўляльны, але і глыбокі маральны сэнс. У спектаклі па казцы Уладзіміра ІЛЬЮХАВА “Неяк у цёмным лесе…”, які прадставілі выхаванцы аб’яднання па інтарэсах з Цяхціна, высмейвалася сквапнасць, гордасць і самаўпэўненасць. Менавіта такой юныя гледачы ўбачылі напачатку галоўную гераіню казкі – Бабу Ягу. Але ў выніку ўсе гэтыя негатыўныя якасці праявіліся ў маленькай дзяўчынцы  Дуні, якая заблудзіла ў лесе і патрапіла да Бабы Ягі ў хацінку. Сучасная дзяўчынка не верыць у казкі, не заўважае, што крыўдзіць сваіх новых сяброў Кікімару, Лесавіка і нават саму Бабу Ягу. Яна забірае скарб Лесавічка, прымушае плакаць Кікімару, але і сама не застаецца без пакарання. Чужы скарб пераўтвараецца ў чарапкі.

Казачныя героі прысутнічалі і ў пастаноўцы Машчаніцкага сельскага клуба па п’есе Васіля ТКАЧОВА “Забыты Дзень нараджэння”. Ролі Бабы Ягі, праўда, ужо шкоднай, вясёлай Вавёрачкі, мудрай Савы і Дня нараджэння, пра які, акрамя Вавёрачкінай мамы ўсе жыхары лесу забыліся, выканалі дзеці. Яны прыўнеслі ў дзейства на сцэне асаблівую непасрэднасць, як могуць зрабіць толькі дзеці. Дый гледачы спектакля з цікавасцю і хваляваннем сачылі за прыгодамі галоўных герояў – Вавёрачкі (Ірына ЗДРУК) і яе Дня нараджэння (Дзіяна КАМЛЁВА).

Не менш захапляльнымі былі спектаклі ў выкананні дарослых удзельнікаў праекта “Бялыніцкая тэатральная восень”. Творчыя калектывы Вішоўскага і Ланькаўскага СЦКіВЧ дадалі ў свой рэпертуар па адной вясковай камедыі.

Вішоўскія артысты ўвасобілі на сцэне РЦК п’есу Эвеліны ПІЖЭНКА “Любові ўсе ўзросты падуладныя”, а самадзейныя акцёры Ланькаўскага СЦКіВЧ звярнуліся да сучаснай беларускай літаратуры. Яны паставілі спектакль па творы Аляксандра АЛЯКСАНДРЫНА “Сюрпрыз, або Новая казка Дамавіка”. Абедзьве камедыі распавялі пра сямейныя ўзаемаадносіны і, безумоўна, аб любові. У спектаклі Вішоўскага СЦКіВЧ на фоне кахання Любы і Аляксея ўзнікаюць пачуцці ў асоб немаладога ўзросту – Суседкі і Міцяя, а таксама бабулі і дзядулі маладых, якія сустракаліся шмат гадоў таму назад, але з-за недарэчных плётак так і не ажаніліся. Але сапраўды, як сцвярджае народная мудрасць, каханне можа напаткаць у любым узросце.

У спектаклі Ланькаўскіх артыстаў прысутнічае казачная асоба – Дамавік. Ён вельмі ўважлівы да сваіх гаспадароў, дапамагае ім у складаных жыццёвых сітуацыях.

Сюжэт п’есы просты і ўсім вядомы. Дзеля наладжвання ўзаемаадносін з жонкамі гаспадар дома Пятрок і яго сусед Цімох збіраюцца спекчы пірог. У працэсе яго гатавання вырашаюць, што б такое падарыць сваім другім палавінам на свята 8 сакавіка. І калі Цімох ужо купіў жонцы сукенку, нават апрануў яе, каб не памыліцца памерам, то яго сябру прыйшлося добра пастарацца, каб вярнуць мір і спакой у сям’і. Дамавік адыгрывае таксама не апошнюю ролю: ён дапамагае зрабіць пірог па рэцэпце, пасылае героям п’есы слушныя думкі, прыбірае ў хаце.

Дасціпны жыццёвы гумар, знаёмы сельскі каларыт, удала падабраныя тыпажы і крышку звышнатуральнасці зрабілі абодва спектаклі вельмі арганічнымі для ўспрымання гледачамі. І яны не шкадавалі рук для апладысментаў, такім чынам выказваючы ім шчырую падзяку за незабыўныя эмоцыі.

                                            Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

                                               Фота аўтара.

 

Последние новости

Президент

В Белыничах прошел вечер Леонида Сидорова

16 мая 2025
Читать новость
Общество

Выборы президента в Польше: кто рулит в этом политическом шоу и причем тут Tinder

16 мая 2025
Читать новость
Новости Беларуси

“Лето – детям”. Какие задачи стоят перед взрослыми в оздоровительный сезон 2025 года

16 мая 2025
Читать новость
Новости Беларуси

Ограничения на посещение лесов введены в 28 районах Беларуси

16 мая 2025
Читать новость
Новости района

Спортивный праздник в День семьи прошел в Белыничах

15 мая 2025
Читать новость
Новости района

Единые уроки ко Дню семьи проходят в Белыничском районе

15 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем