Темы

На базе ФАКу “Друць” прайшла спартакіяда сярод прафсаюзных пярвічак

На базе ФАКу “Друць” прайшла спартакіяда сярод прафсаюзных пярвічак раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў.

У спаборніцтвах прынялі ўдзел сем каманд: райвыканкама, РЦСАН, прадстаўніцтва РУСП “Белдзяржстрах” па Бялыніцкім раёне, раённага аддзялення Дэпартамента аховы, РАУС, рэдакцыі раённай газеты “Зара над Друццю” і дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў.

Удзельнікаў віталі старшыня раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў, якія ўваходзяць у ФПБ, Святлана ПАТАПЧЫК, старшыня райкама прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Лідзія ЦАПІКАВА, намеснік старшыні раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Алена ЯРМОЛЕНКА, загадчык сектара спорту і турызму райвыканкама Васіль КРАЎЦОЎ, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ірына БЕЛЯЎЦЭВА.

Спаборніцтвы праходзілі па 5 відах спорту: плаванне, дартс, настольны тэніс, шашкі і скачкі на скакалцы, а таксама агульнакамандныя скачкі праз канат.

Кожная з каманд атрымала перамогу ў адным або некалькіх відах спаборніцтваў, за што была адзначана не толькі агульнымі, але і індывідуальнымі ўзнагародамі. У агульнакамандным заліку перамогу атрымала каманда Белдзяржстраху. Граматы і прызы  за першыя месцы ў індывідуальным заліку заслужылі: дартс – Аляксандр ЛЯЎКОВІЧ (райвыканкам), шашкі – Уладзімір АНДРЫБАЙЛАЎ (Белдзяржстрах),  плаванне – Алена КОТАСАВА (райвыканкам), настольны тэніс – Надзея МАКЕЕВА (аддзяленне Дэпартамента аховы), настольны тэніс – Дзмітрый КАРПІКАЎ (райвыканкам), скачкі на скакалцы – Святлана МАГІЛЕЎЧЫК (рэдакцыя раённай газеты “Зара над Друццю”).

Але самае  галоўнае – удзельнікі спартакіяды атрымалі зарад бадзёрасці і пазітыву.

Аліна ЦЫГАНІЙ.

Фота аўтара,

Святланы МАГІЛЕЎЧЫК і Ірыны БЕЛЯЎЦЭВАЙ.

 

 

Последние новости

Президент

“Золото буквально под ногами”. Лукашенко актуализировал задачи по обращению с отходами

20 мая 2025
Читать новость
РОЧС информирует

Безопасность детей во время летних каникул

20 мая 2025
Читать новость
РОЧС информирует

Огонь – не шутки: алкоголь, сигареты и смертельная игра с огнём

20 мая 2025
Читать новость
РОВД информирует

В целях предотвращения незаконного оборота наркотиков РОВД проводит комплекс мероприятий 

19 мая 2025
Читать новость
Новости района

Спорт як лад жыцця

19 мая 2025
Читать новость
Новости района

Вглядываясь в Дручаны

19 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем