Заззялі навагоднія агні

Для жыхароў і гасцей Бялынічаў, якія сабраліся на ўрачыстасць, адбылося тэатралізаванае прадстаўленне з удзелам навагодніх герояў: Дзеда Мароза, Снягуркі, сімвала надыходзячага года Мышкі і іншых.

Галоўныя персанажы свята Дзед Мароз і Снягурка прыбылі да месца святкавання на пажарнай машыне. Таксама забаўлялі дзяцей і дарослых казачныя персанажы з арганізацый райцэнтра. Дзяды Марозы і Снягуркі з ПМК-241, жылкамгаса, цэнтральнай раённай бальніцы і дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў са сцэны павіншавалі ўсіх прысутных з надыходзячымі святамі. У падтрымку свайго Дзеда Мароза работнікі ДІСІ арганізавалі каляднае прадстаўленне.

                                                            Аліна ЦЫГАНІЙ.

                        Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email