Темы

Пытанні не засталіся без адказа

Прыём грамадзян і прамую лінію па асабістых пытаннях правёў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Андрэй Ганчук.

На асабісты прыём да Андрэя Аляксандравіча прыйшлі жыхары чатырохкватэрнага дома, што па вуліцы Мічурына. Яны паведамілі, што іх жыллё дагэтуль атапліваецца цвёрдымі відамі паліва, што вельмі нязручна. Яны жадаюць і гатовы абсталяваць свае кватэры неабходным сучасным электрычным абсталяваннем, але паколькі ўстаноўка электракатлоў і прыбораў уліку спажытай энергіі патрабуе ўкладання значных грашовых сродкаў, іх цікавіць магчымасць прадастаўлення ім растэрміноўкі на аплату гэтых паслуг.

Андрэй Ганчук паінфармаваў, што разам з адказнымі пасадавымі асобамі вывучыць заканадаўства па дадзеным пытанні, і калі магчымасць растэрміноўкі існуе, то бялынічане абавязкова ёй скарыстаюцца.

Яшчэ адзін жыхар райцэнтра прыйшоў на прыём з прапановай устанавіць у райпаліклініцы ліфт, бо некаторыя ўрачы, асабліва гэта датычыцца эндакрынолага і неўролага, знаходзяцца на другім і трэцім паверсе, і падняцца да іх па лесвіцы хворым пацыентам вельмі цяжка, а ў некаторых выпадках проста немагчыма.

— Пытанне сапраўды важнае, — пагадзіўся Андрэй Ганчук, — а вырашэнне яго — няпростае, паколькі распрацоўка праектна-каштарыснай дакументацыі, будаўніцтва шахты і ўстаноўка ліфта патрабуе шмат грашовых і часовых рэсурсаў. Таму вырашэнне гэтай праблемы такім шляхам у бліжэйшы час не з’яўляецца магчымым. Але ж падысці да яе можна і з іншага боку. Напрыклад, размясціць адпаведных спецыялістаў на першым паверсе райпаліклінікі.

За час прыёму грамадзян на прамую тэлефонную лінію паступіў адзін званок, які таксама датычыўся пытання працы электрычных ацяпляльных катлоў. На яго бялынічанка атрымала ад дэпутата вычарпальны адказ і адпаведныя прапановы.

Вікторыя САВІНА.

Фота аўтара.

Последние новости

Новости района

Итоги года и новые задачи: заседание Белыничской райорганизации профсоюза работников АПК

22 мая 2025
Читать новость
Новости Беларуси

В школах Беларуси с 1 сентября запретят пользоваться мобильными телефонами

22 мая 2025
Читать новость
Президент

Ответственность нанимателей за иностранных работников введена в Беларуси указом Президента

22 мая 2025
Читать новость
Президент

“Золото буквально под ногами”. Лукашенко актуализировал задачи по обращению с отходами

20 мая 2025
Читать новость
РОЧС информирует

Безопасность детей во время летних каникул

20 мая 2025
Читать новость
РОЧС информирует

Огонь – не шутки: алкоголь, сигареты и смертельная игра с огнём

20 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем