Ёсць што выпраўляць
Інспекцыяй нагляду і прафілактыкі РАНС праведзены маніторынг будынкаў ААТ “ПМК-82 Вадбуд”.
У ходзе правядзення маніторынгу выяўлены наступныя парушэнні:
– у адміністрацыйным будынку дзверы, якія ідуць на лесвічную клетку, не абсталяваны лёгкадкрывальнымі замкамі;
– электрычная разетка ў актавай зале няспраўная;
– у дапаможным памяшканні на свяцільніку адсутнічае ахоўны плафон;
– вогнетушыцель знаходзіцца ў няспраўным стане.
Па выніках праведзенага маніторынгу кіраўніку ўручаны рэкамендацыі для ліквідацыі парушэнняў.
Дзмітрый ШАЎЧОНАК,
інспектар ІНіП РАНС.