Темы

Праверылі камунгасы

На пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледжаны вынікі праверкі працы  жыллёва-камунальных гаспадарак вобласці, эфектыўнае функцыянаванне іх належным чынам не забяспечваецца.

Асноўнымі праблемнымі пытаннямі з’яўляюцца: неналежная рэалізацыя дзяржпраграмы “Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе”, зніжэнне аб’ёмаў вытворчасці і выручкі ад рэалізацыі паслуг, рост выдаткаў, вялікая колькасць нерэнтабельных і нізкарэнтабельных арганізацый ЖКГ, наяўнасць у іх значных сум пратэрмінаванай дэбіторскай і крэдыторскай запазычанасцей, значная ўдзельная вага непрыбытковых арганізацый, недастатковы ўзровень заработнай платы, няякаснае аказанне жыллёва-камунальных паслуг, неэфектыўнае расходаванне грашовых сродкаў, шматлікія парушэнні заканадаўства і іншыя.

Істотны ўплыў на гэтыя праблемы аказалі непрыняцце мясцовымі органамі ўлады дастатковых мер па рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы ЖКГ, аналізу стану спраў у гэтай галіне, кіраванні дзейнасцю падпарадкаваных арганізацый ЖКГ; значная залежнасць галіны ад дзяржаўнага фінансавання; наяўнасць у арганізацыях ЖКГ лішніх нерухомых актываў, няпрофільных аб’ектаў, выкананне імі неўласцівых функцый; недахоп кваліфікаваных кадраў; недасканаласць заканадаўства; нізкі ўзровень прававой культуры насельніцтва па пытаннях функцыянавання ЖКГ, неналежнае выкананне грамадзянамі заканадаўства ў гэтай сферы.

                    Юрый ФРАЛОЎ,

                    першы намеснік старшыні Камітэта

                        дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.

Последние новости

Новости района

Мнение. Скандал с пакетиком в прямом эфире поставил кандидата в президенты Польши в серьезное положение

30 мая 2025
Читать новость
Новости Беларуси

Стартует «Белагро-2025»

30 мая 2025
Читать новость
Новости района

В Белыничах чествовали мелиораторов. Смотрите, как это было

30 мая 2025
Читать новость
Новости района

Какие мероприятия пройдут в День защиты детей в Белыничском районе. Рассказываем

30 мая 2025
Читать новость
Новости района

В Белыничском районе прошла акция по благоустройству криниц

29 мая 2025
Читать новость
Общество

Отвечают судебные эксперты. Розетки и вилки: как не допустить пожар

29 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем