Темы

У Магілёве пройдзе крэатон для старшакласнікаў «Першыя ідэі: інклюзія»

1 лютага ў Магілёве адбудзецца крэатон для старшакласнікаў, удзел у якім могуць узяць вучні з усёй Беларусі.Ён пройдзе ў рамках сацыяльна-адукацыйнага праекта «Першыя», які рэалізуецца кампаніяй А1 пры падтрымцы арганізатараў канферэнцый TEDxMinsk. У лютым крэатоны таксама будуць арганізаваныя ў Гомелі і Гродне.

Крэатон пад назвай «Першыя ідэі: інклюзія» пройдзе ў магілёўскім бізнес-цэнтры «Атрыум» (вул. Першамайская, 57) 1 лютага з 11:00 да 15:00. Да ўдзелу запрашаюцца вучні 9-х, 10-х і 11-х класаў з любога рэгіёна краіны, якім цікава патрэніравацца генерыраваць ідэі, прэзентаваць  іх на публіцы і атрымаць парады ды каментары ад экспертаў. Удзел у крэатоне – бясплатны па папярэдняй рэгістрацыі.

Папярэдні крэатон для старшакласнікаў 18 студзеня сабраў ў Віцебску каля 130 удзельнікаў для абмеркавання праектаў у музейнай справе, дызайне і архітэктуры. Гэтым разам у Магілёве школьнікам прапануюць пагутарыць пра камфортнасць гарадской прасторы для людзей з асаблівымі патрэбамі і магчымасці іх удзелу ў грамадскім жыцці.

Спачатку старшакласнікі паглядзяць некалькі відэаролікаў з выступленнямі сусветна вядомых спікераў. Убачанае патлумачыць эксперт, які сутыкаецца з узнятымі пытаннямі ў сваёй працы. Ён жа паставіць удзельнікам крэатона канкрэтную задачу. Затым школьнікі падзеляцца на каманды і калектыўна абмяркуюць, якія ідэі можна было б прапанаваць для дасягнення акрэсленай мэты, а затым прэзентуюць свае задумы перад аўдыторыяй.

Па выніках абмеркавання журы з ліку экспертаў па тэме крэатона, прадстаўнікоў кампаніі А1і акадэмічнай супольнасці адзначыць лепшыя выступленні, пракаментуе ідэі і ўзнагародзіць іх аўтараў.

Адмыслова да воркшопа 1 лютага арганізатары сацыяльна-адукацыйнага праекта «Першыя» рыхтуюцьтрэці эпізод беларускамоўнага падкаста, гаворка ў якім пойдзе пра паняцце інклюзіі і дзейнасць у гэтым кірунку ў Беларусі.У архіве папярэдніх выпускаў можна даведацца пра прамоўніцкае майстэрства і культурніцкія праекты ў тэатральнай сферы. Прысвечаны інклюзіўным пытанням эпізод выйдзе на наступным тыдні.

Новыя выпускі падкаста з’явяцца і напярэдадні крэатона «Першыя ідэі: тэхналогіі», які адбудзецца 15 лютага ў Гродне, а таксама «Першыя ідэі: экалогія» 29 лютага ў Гомелі.

«Першыя» – гэта рэспубліканскі конкурс ідэй, з дапамогай якіх можна змяніць навакольны свет, грамадства ці жыццё людзей да лепшага. Збор заявак яшчэ працягваецца, і прапанаваць сваю задуму да 8 сакавіка могуць вучні 9-х, 10-х і 11-х класаў з усіх рэгіёнаў Беларусі.

Кожны ўдзельнік конкурсу цягам навучальнага года распрацоўвае сваю ідэю, а для ўдзелу ў фінале будуць адабраныя дзесяць старшакласнікаў. Кожны з іх атрымае прыз – iPhoneXs, а таксама пад кіраўніцтвам персанальнага ментара прадставіць сваю ідэю на маштабнай маладзёжнай канферэнцыіі TEDxYouth@Minsk.

Больш падрабязнай інфармацыі – на сайце праекта «Першыя» www.generation.A1.by.

 Кантактная асоба:

Павел Салаўёў, камунікацыйнае агенцтва ARSCommunications+375 29 649 52 53 | sp@ars.by

Последние новости

Новости Беларуси

Мирная дипломатия Беларуси: Защита суверенитета и исторической правды в условиях глобальных вызовов

23 мая 2025
Читать новость
Новости района

Как будут работать летние лагеря в Белыничском районе? Рассказываем.

23 мая 2025
Читать новость
Новости района

Пионерский фестиваль прошёл в Белыничах. Смотрите, как это было

23 мая 2025
Читать новость
Новости района

Итоги года и новые задачи: заседание Белыничской райорганизации профсоюза работников АПК

22 мая 2025
Читать новость
Новости Беларуси

В школах Беларуси с 1 сентября запретят пользоваться мобильными телефонами

22 мая 2025
Читать новость
Президент

Ответственность нанимателей за иностранных работников введена в Беларуси указом Президента

22 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем