Праца на апярэджанне
У раённым Цэнтры культуры супрацоўнікі інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС правялі інфармацыйна-асветніцкае мерапрыемства для вучняў 8-11 класаў, накіраванае на прафілактыку ўжывання алкагольных напояў і наркатычных рэчываў.
Перад школьнікамі выступілі ўрач-нарколаг Анастасія ЛЫЧКОЎСКАЯ, начальнік ІСН Анатоль ЛІТАЕЎ, намеснік старшыні КДН райвыканкама Таццяна МЯКШЫНА, супрацоўнікі РАУС. Рабятам былі прачытаны лекцыі пра шкоду алкаголю і наркотыкаў, паказаны навучальныя відэаролікі.
Аліна ЦЫГАНІЙ.
Фота аўтара.