Новае месца аптэкі
Аптэка № 130 размясцілася ў адным будынку з крамай “Хіт”, што на ўваходзе ў парк адпачынку Ліпавы гай.
У продажы маецца шырокі асартымент тавараў, больш за 3000 найменняў. Гэта лекавыя прэпараты, БАДы, вырабы медыцынскага прызначэння, тавары для нованароджаных дзяцей, касметычныя сродкі.
– Новае памяшканне больш прасторнае, светлае ў параўнанні з папярэднім, – зазначае загадчыца аптэкі № 130 Анжэла САНЬКОВА.
Новым размяшчэннем аптэкі задаволены і жыхары мікрараёна і блізкіх паселішчаў:
– У нашым горадзе большасць сацыяльных аб’ектаў размешчана ў цэнтры. Нарэшце аптэка з’явілася і ў нашай частцы горада. Вельмі ўдалае размяшчэнне, – падзялілася ўражаннямі бялынічанка Людміла ГАЛЕЦКАЯ.
– Для мяне, як жыхаркі вёскі Рагач, наваселле аптэкі вельмі дарэчы. Стала значна бліжэй, – падкрэсліла жыхарка паселішча Сняжана КАРАЛЁНАК.
Дзмітрый ЦІХАНАЎ.