На кантролі выкарыстанне бюджэтных сродкаў
Праз сістэму дзяржаўнага казначэйства ў нашым раёне абслугоўваецца 59 атрымальнікаў бюджэтных сродкаў.
За 2019 год прынята да аплаты 25485 плацежных даручэнняў і зарэгістраваны 2393 дагаворы.
У ходзе ажыццяўлення папярэдняга кантролю, які праводзіцца работнікамі сектара на стадыі прад’яўлення да аплаты атрымальнікамі бюджэтных сродкаў першасных дакументаў, што пацвярджаюць абгрунтаванасць ажыццяўляемых плацяжоў, за мінулы год адмоўлена ў рэгістрацыі плацежных даручэнняў на пералiчэнне бюджэтных сродкаў у 2482 выпадках. Папярэджана незаконнае атрыманне, нямэтавае выкарыстанне і выкарыстанне сродкаў бюджэту з парушэннем бюджэтнага заканадаўства на 83,8 тыс. рублёў.
Вернута ў бюджэт грашовых сродкаў на суму 8,8 тыс. рублёў.
Святлана ЛАПО,
начальнік сектара па Бялыніцкім раёне
УДК ГУ МФ РБ па Магілёўскай вобласці.