Гала-канцэрт нацадбору для “Еўрабачання” пройдзе 28 лютага
Белтэлерадыёкампанія пачала падрыхтоўку да фінальнага шоу нацыянальнага адборачнага тура конкурсу песні “Еўрабачанне-2020”, які пройдзе 28 лютага ў адным з павільёнаў Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм”.
65-ы конкурс песні “Еўрабачанне” ў гэтым годзе адбудзецца ў Ротэрдаме (Нідэрланды). Першы паўфінал, дзе выступіць прадстаўнік Беларусі, пройдзе 12 мая, другі – 14 мая, фінал запланаваны на 16 мая.
Фота БелТА.