Выявілі парушэнні і недахопы
На пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледжаны вынікі
кантролю асобных арганізацый вобласці, якія ажыццяўляюць вытворчасць харчовай прадукцыі.
Камітэтам выяўлены шэраг парушэнняў, звязаных з невыкананнем асобных патрабаванняў тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза, а таксама недахопы пры ажыццяўленні тэхналагічнага і лабараторнага кантролю за працэсамі вытворчасці. Не забяспечвалася нанясенне ў поўным аб’ёме на маркіроўку дакладных звестак аб інгрэдыентах, якія ўваходзяць у склад харчовай прадукцыі, і іншай абавязковай для спажыўцоў інфармацыі. У большасці арганізацый выяўлены выпадкі выкарыстання недабраякаснай сыравіны.
Юрый ФРАЛОЎ,
першы намеснік старшыні Камітэта
дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.