Паказалі дастойны вынік
У Шклове прайшла зімовая спартакіяда дэпутацкага корпуса Магілёўскай вобласці.
23 каманды спаборнічалі ў шорт-трэку, стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, дартсе, плаванні і конкурсе “Трапны хакеіст”.
Актыўны ўдзел у спартакіядзе прыняла каманда дэпутатаў нашага раёна ў складзе Вольгі МАРДАЧОВАЙ,Святланы ВАЛЧКОВАЙ, Алены ДАМАРАЦКАЙ, Дзмітрыя КАРПІКАВА, Аляксандра ЛЯЎКОВІЧА, Аляксандра ШАКУРАВА, Лідзіі ЦАПІКАВАЙ на чале са старшынёй райсавета дэпутатаў Андрэем САЛАНІНКАМ.
Па выніках спаборніцтваў трэцяе месца па плаванні заваявала старшыня Запольскага сельсавета Святлана Валчкова.
Лідзія ЦАПІКАВА,
галоўны спецыяліст райсавета дэпутатаў.