Темы

Медыкі падвялі вынікі

Праца работнікаў сістэмы аховы здароўя раёна была прааналізавана на выніковым пасяджэнні, што прайшло ў ЦРБ. Таксама былі абмеркаваны праблемы і задачы, над якімі трэба папрацаваць сёлета.

У сваім дакладзе галоўны ўрач установы Павел МАНЬКО паінфармаваў, што сістэма аховы здароўя раёна прадстаўлена райбальніцай, якая ўключае стацыянар на 138 ложкаў і паліклініку на 250 наведванняў за змену, 5 амбулаторый урача агульнай практыкі і         10 фельчарска-акушэрскіх пунктаў.

Кажучы аб дзяржаўных стандартах, выступоўца          адзначыў, што за справаздачны перыяд яны выкананы ў поўным аб’ёме. У тым ліку паказчык бюджэтнай забяспечанасці расходаў на 1 жыхара раёна склаў 373,20 руб. пры нарматыве 248,51 руб.

Забяспечанасць урачамі агульнай практыкі дзіцячага і дарослага насельніцтва — 1239 і 1219 жыхароў на аднаго ўрача пры нарматыве, адпаведна, 1300 і 1500 чалавек. На 1 пасаду тэрапеўта прыходзіцца 1600 (норма — 1700) чалавек, педыятра — 681 (800).

Летась у раёне памерлі 385 чалавек (у 2018 г. — 386), нарадзілася 178 дзяцей (221).

Агульная высокая смяротнасць абумоўлена старэннем насельніцтва (31,2% яго старэй за працаздольны ўзрост), а таксама ростам смяротнасці ў ДІСІ ў сувязі з увядзеннем там 70 дадатковых ложкаў у псіханеўралагічным аддзяленні.

Што тычыцца прычын смяротнасці ў працаздольным узросце, то асноўнымі з іх былі знешнія (19 выпадкаў), на другім месцы (15) — смяротнасць ад хвароб сістэмы кровазвароту , трэцім — анкалагічныя захворванні (11). Пазалетась ад сардэчна-сасудзістых захворванняў памерлі 22 чалавекі, анкалагічных захворванняў — 21, знешніх прычын — 18.

У мінулым годзе медыкі раёна прынялі 188990 хворых, у тым ліку падчас прафаглядаў — 62114 чалавек. Сацыяльна значныя захворванні ўпершыню выяўлены ў 536 жыхароў, у тым ліку ў 221 мужчыны і 99 жанчын працаздольнага ўзросту. Стацыянарнае лячэнне прайшлі 4230 чалавек (у 2018 — 4642).

Асаблівая ўвага надавалася ўмацаванню матэрыяльна-тэхнічнай базы медыцынскіх устаноў раёна. На 200 тысяч рублёў закуплена больш за 20 найменняў   медабсталявання, у тым ліку  2 апараты штучнай вентыляцыі лёгкіх, апарат УГД, дэфібрылятар, 2 электракардыёграфы і інш.

На 67 тысяч рублёў праведзены рамонтныя работы ў райпаліклініцы, чатырох амбулаторыях урача агульнай практыкі і Старасельскім ФАПе.

Як паведаміў Павел Манько, з 28 даведзеных нарматываў недавыкананымі засталіся 6. Гэта паказчык смяротнасці насельніцтва ў працаздольным узросце, ад сардэчна-сасудзістых, смяротнасць у працаздольным узросце ад вострых парушэнняў мазгавога кровазвароту на фоне артэрыяльнай гіпертэнзіі, паказчык выездаў брыгад хуткай дапамогі і 2 — па інфарматызацыі.

У цэлым, праца ЦРБ за справаздачны перыяд прызнана здавальняючай, аднак намеснік старшыні райвыканкама Ірына ФУРСАВА ў сваёй прамове адзначыла неабходнасць выпраўлення недахопаў і недапрацовак. Асабліва яна спынілася на пытанні садзейнічання медыкамі развіццю дабраахвотнага медыцынскага страхавання, наданні большай увагі працы са зваротамі грамадзян і ўкараненні інфарматызацыі працоўных месцаў і электронных рэцэптаў, што значна скароціць час запаўнення медыцынскай дакументацыі і прыёму пацыентаў і, як вынік, павысіць якасць аказання медыцынскіх паслуг.

Гаворачы аб планах на бягучы год, галоўны ўрач ЦРБ зазначыў, што, як і раней, вялікая ўвага будзе нададзена паляпшэнню матэрыяльна-тэхнічнай базы райбальніцы. Працягнецца рамонт паліклінікі, пераходаў і даху, будуць заменены бальнічныя ліфты, закуплены дадатковыя адзінкі санітарнага транспарту. Акрамя таго, плануецца набыць яшчэ адзін апарат штучнай вентыляцыі лёгкіх, а рэнтгенаўскі стацыянарны комплекс 2009 года замяніць на сучасны лічбавы рэнтген-дыягнастычны апарат “Уніэксперт”.

— Прадоўжым працу па прафілактыцы і лячэнні сацыяльна значных захворванняў, выкананні мэтавых паказчыкаў праграмы “Здароўе і дэмаграфічная бяспека на 2016-2020 гг.”, а таксама развіцці агульнаўрачэбнай практыкі і ўкараненні аўтаматычнай інфармацыйнай сістэмы, — заключыў Павел Аляксандравіч.

Напрыканцы мерапрыемства адбылася цырымонія ўзнагароджання лепшых спецыялістаў па выніках справаздачнага перыяду.

За плённую працу, прафесіяналізм і дасягутыя поспехі Ганаровая грамата галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя аблвыканкама і абкама галіновага прафсаюза ўручана ўрачу псіхіятру-нарколагу ЦРБ Анастасіі ЛЫЧКОЎСКАЙ, грашовая прэмія — фельчару Галоўчынскай АУАП Алене ШЧАРБІНІНАЙ.

Па выніках штогадовага агляду-конкурсу па паляпшэнні якасці і культуры аказання медыцынскай дапамогі і выкананні даведзеных паказчыкаў сярод структурных падраздзяленняў ЦРБ лепшым стаў калектыў тэрапеўтычнага аддзялення (загадчык — Таццяна САКУЛЬСКАЯ, старшая медсястра Вольга ЧЫГІР). Другое месца прысуджана калектыву райпаліклінікі, якім кіруе Вольга МАРЧАНКА  (старшая медсястра Любоў ПАШКОЎСКАЯ), трэцім стаў калектыў аддзялення анэстэзіялогіі і рэанімацыі (загадчык — Аляксандр КЛЕШЧАНОК, старшая медсястра Алена КОХАН).

Лепшай урачэбнай амбулаторыяй названа Галоўчынская, якой загадвае Святлана СІДАРЭНКА, а  ФАПам — Старасельскі (загадчык Наталля ЛЫЦЯКОВА).

         Вольга НАБОКАВА.

            Фота аўтара.

Последние новости

Новости Беларуси

Нужна ли справка в сад и школу к 1 сентября? Минздрав напомнил порядок

10 июля 2025
Читать новость
Новости района

Материальная помощь к школе: как получить и что нужно для оформления

9 июля 2025
Читать новость
Новости района

Вандалы не оставляют место отдыха в покое на реке Вабич

9 июля 2025
Читать новость
Президент

Лукашенко: к 1 сентября в стране не должно быть ни одного бревна, валяющегося на опушке леса

9 июля 2025
Читать новость
Новости района

Славянский праздник “Иван Купала” отметили в Белыничах

6 июля 2025
Читать новость
Новости района

Концерт в честь Дня Независимости проходит в Белыничах

3 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем