Темы

Небяспечная рыбалка

Нягледзячы на тое, што на вуліцы каляндарная зіма, тэмпература паветра вагаецца ад -2 да + 5°С. Па гэтай прычыне вадаёмы не скаваныя лёдам, і многія аматары рыбнай лоўлі працягваюць выходзіць на ваду на лодках.

Супрацоўнікі дзяржаўнай інспекцыі па маламерных суднах Магілёўскай вобласці нагадваюць і папярэджваюць суднаўладальнікаў аб неабходнасці выкарыстоўваць сродкі ратавання і выконваць правілы паводзін на лёдзе:

– перш чым выйсці на лёд, пераканайцеся ў яго трываласці;

– памятайце, што чалавек можа загінуць у выніку пераахаладжэння праз 15-20 хвілін пасля таго, як трапіць у ваду;

– выкарыстоўвайце находжаныя сцежкі, пры іх адсутнасці, стоячы на беразе, азначце маршрут руху, вазьміце з сабой моцную доўгую палку, абыходзьце падазроныя месцы;

– у выпадку з’яўлення прыкмет няўстойлівасці лёду неадкладна вярніцеся на бераг, ідзіце з шырока расстаўленымі нагамі, не адрываючы іх ад паверхні лёду, у крайнім выпадку – паўзіце;

– не дапускайце скаплення людзей і грузаў на лёдзе ў адным месцы;

– не выходзьце на лёд у дрэннае надвор’е;

– не катайцеся на крыгах, абыходзьце перакаты, палонкі, краі лёду;

– ніколі не правярайце моцнасць лёду ўдарам нагі.

Выкарыстоўвайце гэтыя правілы і не падвяргайце сваё жыццё небяспецы!

   Аляксандр САДОЎСКІ,

   намеснік начальніка РАНС.

 

Последние новости

Новости района

В память о защитниках границы. Участников автопробега встречал Белыничский район

27 мая 2025
Читать новость
РОЧС информирует

1 июня стартует республиканская акция «Безопасные каникулы»

27 мая 2025
Читать новость
Общество

Неоформление трудовых отношений – явный признак выплаты «зарплаты в конвертах»

27 мая 2025
Читать новость
Президент

“Агрогородки – цель номер один”. Лукашенко о переводе котельных на пеллеты

26 мая 2025
Читать новость
Новости района

В Белыничском районе прошли торжественные линейки

24 мая 2025
Читать новость
Новости Беларуси

Мирная дипломатия Беларуси: Защита суверенитета и исторической правды в условиях глобальных вызовов

23 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем