Темы

У Палацы культуры вобласці адбылася калегія галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магаблвыканкама

У Палацы культуры вобласці адбылася калегія галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы

і па справах моладзі Магаблвыканкама, на якой былі падведзены вынікі працы за 2019 год,

вызначаны мэты і задачы на бягучы.

У пасяджэнні калегіі ўдзел узялі міністр інфармацыі Аляксандр КАРЛЮКЕВІЧ, начальнік галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Вольга ШПІЛЕЎСКАЯ, намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый МАЛАШКА.

Падчас дзейнасці прэзентацыйнай інтэрактыўнай дыскусійнай пляцоўкі “Справядлівыя адносіны да людзей і справядлівае вырашэнне пытанняў – аснова працы органаў улады” ўдзельнікі калегіі дэтальна пазнаёміліся з канцэптуальнымі напрацоўкамі і канкрэтнымі вынікамі работы ўстаноў адукацыі, аховы здароўя, культуры, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, СМІ, грамадскіх арганізацый Магілёўшчыны.   

Аўтарытэт мясцовых органаў улады шмат у чым залежыць ад інфармацыйнай працы саміх кіраўнікоў і дзяржаўных СМІ. На гэты пастулат звярнула ўвагу, выступаючы з дакладам на выніковай калегіі, начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Кацярына МУЗЫЧЭНКА.

– Сучасныя масмедыя аказваюць вялікі ўплыў на фарміраванне грамадскай думкі і палітычных настрояў у грамадстве, – падкрэсліла яна. – Таму задача дзяржорганаў – арганізаваць працу ў інфармацыйнай прасторы такім чынам, каб супрацьстаяць дэструктыўным уплывам, весці паўнавартасны дыялог насельніцтва і ўлады, чуць запыты розных сацыяльных груп.

Паводле сацыялагічных даследаванняў, 58,7% насельніцтва чэрпае звесткі пра дзейнасць мясцовых органаў улады са СМІ, трэць апытаных жыхароў вобласці атрымлівае такую інфармацыю са зносін з іншымі людзьмі, кожны пяты – з выступленняў службовых асоб у працоўных калектывах.

– Улічваючы той факт, што давер да дзяржаўных крыніц інфармацыі ў насельніцтва высокі, мы проста абавязаны ствараць і далей развіваць мультымедыйную прастору, – канстатавала Кацярына Музычэнка.

Вывучэнне думкі насельніцтва, выяўленне і аператыўнае інфармаванне органаў улады аб праблемных пытаннях на месцах з’яўляецца адным з галоўных кірункаў ідэалагічнай работы.

За 2019 год улады рэгіёну правялі ў розных фарматах больш за 44 тысячы сустрэч з насельніцтвам, у час якіх паступіла каля 2,8 тысячы пытанняў, па многіх з іх дадзены адпаведныя тлумачэнні або яны вырашаны на месцы, блізу 550 былі ўзяты на кантроль.

Як вядома, на тэрыторыі Магілёўскай вобласці знаходзіцца 1641 воінскае пахаванне і 660 памятных знакаў, якія ўвекавечваюць памяць пра абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў. На іх рамонт і добраўпарадкаванне толькі летась было выдаткавана больш за 720000 рублёў. Палова гэтых сродкаў паступіла з пазабюджэтных крыніц. Аднак, па-ранейшаму шэраг пахаванняў і помнікаў патрабуюць рамонту, устаноўкі агароджы і ахоўных знакаў.

– Гэта недапушчальна. Неабходна да 20 красавіка прывесці ў парадак усе воінскія пахаванні, – паставіла задачу Кацярына Музычэнка.

Напярэдадні 75-годдзя Перамогі дадзены старт агульнарэспубліканскай акцыі “У славу агульнай Перамогі”. Ва ўсіх раёнах вобласці сабралі ў капсулы зямлю з воінскіх пахаванняў перыяду Вялікай Айчыннай вайны для перадачы іх на абласным мерапрыемстве, што пройдзе ў красавіку, у Мінскі храм-помнік у гонар Усіх Святых.

Таксама вядзецца работа па падрыхтоўцы аднаго з ключавых мерапрыемстваў бягучага года – урачыстага адкрыцця 15 чэрвеня мемарыяльнага комплексу ў памяць аб спаленых фашыстамі вёсак Магілёўскай вобласці ў вёсцы Боркі Кіраўскага раёна.

Летась быў створаны электронны сэрвіс “Аб’яднаны банк даных пра абаронцаў Айчыны, загінулых і пахаваных на тэрыторыі Магілёўскай вобласці”, які здольны за мінімальны час даць практычна ўсю наяўную інфармацыю па воінах, пахаваных на тэрыторыі рэгіёну, а таксама карэктаваць яе ў адпаведным дадатку.

У кожным раёне маецца і свой станоўчы вопыт узаемадзеяння з моладдзю.

– Сёння як ніколі актуальныя пытанні каардынацыі і выкарыстання арсеналу сродкаў для прыцягнення і замацавання маладых спецыялістаў, – сказала начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама. – Для гэтага трэба актывізаваць работу на месцах, больш ініцыятывы аддаваць у рукі маладых, садзейнічаць рэалізацыі іх ідэй. Неабходна ўмець чуць і разумець сучасную моладзь, стымуляваць творчасць і ініцыятыву, надаваць асаблівую ўвагу якасці правядзення мерапрыемстваў.

Вельмі важна праводзіць і пастаянную прафарыентацыйную працу з моладдзю з улікам запатрабаванняў рынку працы, развіваць маладзёжнае лідарства, парламентарызм, грамадскую актыўнасць праз нефармальную адукацыю, стварэнне ў рэгіёнах школ лідара.

Аб асаблівасцях працы з насельніцтвам і грамадзянскім сектарам у перыяд правядзення выбарчых кампаній расказаў намеснік старшыні Глускага райвыканкама Дзмітрый ЦІМЧАНКА, генеральны дырэктар ААТ “Бабруйскаграмаш” Надзея ЛАЗАРЭВІЧ засяродзіла ўвагу на ролі кіраўніка па ажыццяўленні ідэалагічнай работы ў калектыве, а першы сакратар абкама ГА “БРСМ” Уладзімір ПАЎЛОЎСКІ гаварыў аб значэнні маладзёжных ініцыятыў па яднанні маладога пакалення для актыўнага ўдзелу яго ў грамадскім жыцці.

– Ідэалогія заўсёды адыгрывала, адыгрывае і будзе адыгрываць важную ролю ў жыцці кожнай дзяржавы і грамадства, – адзначыла начальнік галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Вольга Шпілеўская. – Ад дакладнай і зладжанай работы ідэалагічнай вертыкалі залежыць настрой грамадства. Ідэолаг павінен тонка адчуваць змены і своечасова рэагаваць на іх – такі своеасаблівы барометр грамадскага настрою. Гэта патрэбна для лепшага разумення таго, якую працу неабходна праводзіць, каб працягваць жыць у мірнай і квітнеючай краіне.

Сёння ў дзяржаўных СМІ Магілёўскай вобласці працуе больш за 400 чалавек. На калегіі адзначалася, што з году ў год застаецца стабільна высокай роля рэгіянальных СМІ, якія запатрабаваныя і папулярныя сярод жыхароў Магілёўшчыны, і амаль на 60 тысяч экзэмпляраў перавышаюць наклад асноўных рэспубліканскіх газет, што распаўсюджваюцца ў Прыдняпроўскім краі.

Міністр інфармацыі Беларусі Аляксандр Карлюкевіч падкрэсліў, што ў сучасным свеце неабходна старанна падыходзіць да выбару крыніц інфармацыі:

– Каб не згубіцца ў вялікай інфармацыйнай прасторы, у першую чаргу трэба старанна выбіраць крыніцы і інфарм-рэсурсы. Як адзначыў Прэзідэнт на апошняй сустрэчы з кіраўнікамі вядучых сродкаў масавай інфармацыі Беларусі, парадак дня фармуюць не ўсе СМІ. І справа не ў колькасці інфармацыйных плыняў і паведамленняў, якія яны публікуюць або перадаюць, а ў якасным, своечасовым і праўдзівым выкладзе фактаў.

Сумесная праца ідэолагаў і сродкаў масавай інфармацыі павінна быць накіравана на аб’ектыўнае асвятленне жыцця краіны.

Заключным акордам выніковай калегіі стала цырымонія ўзнагароджвання лепшых работнікаў ідэалагічнай сферы, журналістаў Магілёўшчыны. Адзначым таксама, што падчас яе ў фае Палаца культуры вобласці распачала працу, што завершыцца 22 лютага, маштабная фотавыстава БелТА “Беларусь памятае. 75 імгненняў вайны”, на якой прадстаўлены 75 рарытэтных чорна-белых здымкаў з архіва агенцтва.

Міхась КАРПЕЧАНКА.

Фота Марыям ТАБАГАРЫ.

 

Последние новости

Новости области

Память жертв катастрофы на Чернобыльской АЭС почтили сегодня в Славгороде.

26 апреля 2024
Новости района

В Белыничах прошел областной этап республиканской спартакиады по мотоциклетному спорту

26 апреля 2024
Новости Беларуси

Бесплатный видеокурс для профилактики деменции открыло Минтруда Беларуси

26 апреля 2024
РОВД информирует

26 апреля – Единый день безопасности дорожного движения

26 апреля 2024
Новости района

Празднования в честь Иконы Божией Матери Белыничской прошли в Белыничах

25 апреля 2024
Главное

ВНС 25 апреля продолжает работу. В повестке дня – утверждение Концепции нацбезопасности и Военной доктрины

25 апреля 2024
Главное

Выступление Президента Беларуси на заседании седьмого Всебелорусского народного собрания

25 апреля 2024
Общество

55 случае насилия в семье зафиксировано с начала 2024 года в Белыничском районе

24 апреля 2024
Новости области

24 апреля состоится крестный ход из Могилёва в Белыничи

23 апреля 2024
Новости Беларуси

Как отдыхаем в мае?

23 апреля 2024

Рекомендуем

РОВД информирует

В Белыничском РОВД рассказали, почему с мошенниками лучше вообще не вести никаких разговоров

15 апреля 2024
Новости района

В Белыничском районе прошел традиционный день призывника

19 апреля 2024
РОЧС информирует

РОЧС: на территории Вишовского сельсовета будут проводится профилактические мероприятия

17 апреля 2024
Новости Беларуси

Мокрый снег и заморозки. Синоптики прогнозируют похолодание на этой неделе

15 апреля 2024
РОЧС информирует

Спасатели призывают не оставлять детей без присмотра

17 апреля 2024
Новости района

Белыничский райсполком проводит общественное обсуждение концепции многоквартирного жилого дома

22 апреля 2024
Новости Беларуси

Патрулирование и контроль. Сотрудники МВД обеспечат правопорядок на селе

18 апреля 2024
Главное

“Есть чем гордиться, но надо двигаться дальше”. Вот что требует Лукашенко от сельского хозяйства

16 апреля 2024