Темы

На варце законнасці

Пракурор раёна, саветнік юстыцыі Віталь Кавалёў распавёў карэспандэнту “Зары над Друццю” аб выніках дзейнасці супрацоўнікаў пракуратуры за мінулы год, планах на бягучы.

– Віталь Мікалаевіч, якія задачы летась стаялі перад пракуратурай і чаго ўдалося дасягнуць?

– Рэалізуючы канстытуцыйныя паўнамоцтвы па ўмацаванні законнасці і забеспячэнні грамадскай бяспекі, раённая пракуратура сумесна з іншымі праваахоўнымі, выканаўчымі і распарадчымі органамі праводзіла пастаянную мэтанакіраваную працу па абароне дзяржаўных, грамадскіх інтарэсаў, правоў і свабод грамадзян.

Быў прыняты шэраг арганізацыйных і практычных мер, накіраваных на папярэджанне правапарушэнняў, недапушчэнне выпадкаў гібелі людзей ад знешніх фактараў, умацаванне працоўнай дысцыпліны. Прынятыя меры аказалі станоўчы ўплыў на стан законнасці і правапарадку.

– Раскажыце падрабязней аб стане злачыннасці ў раёне.

– Колькасць зарэгістраваных злачынстваў у мінулым годзе знізілася на 3,7%. Не дапушчаны забойствы, гвалтаванні, рабаўніцтвы, вымагальніцтвы. Істотна скарацілася колькасць цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў, а таксама правапарушэнняў, зробленых у грамадскіх месцах у стане алкагольнага ап’янення і ў складзе групы, раней судзімымі. Менш зарэгістравана прычыненне наўмысных цяжкіх цялесных пашкоджанняў, хуліганстваў і іншых крымінальных дзеянняў.

У той жа час летась быў выяўлены і пастаўлены на ўлік замах на забойства, што меў месца ў 2005 годзе. Павялічылася колькасць крадзяжоў, злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій, махлярстваў…

Працэнт іх раскрывальнасці паменшыўся з 80,3 да 69,4.

– На што трэба звярнуць больш увагі ў бягучым годзе?

– Нягледзячы на станоўчыя тэндэнцыі ў структуры і дынаміцы злачыннасці ў дзейнасці некаторых суб’ектаў прафілактыкі правапарушэнняў супрацоўнікі пракуратуры выявілі парушэнні заканадаўства, якія негатыўна ўплываюць на стан правапарадку.

Напрыклад, не ў поўнай меры адпавядае патрабаванням дзейнасць СГПАП Галоўчынскага сельвыканкама. Мелі месца факты, калі пытанні, вынесеныя на савет прафілактыкі, папярэдне не прапрацоўваліся і разглядаліся фармальна, без прыняцця канкрэтных рашэнняў, што зніжала эфектыўнасць папераджальнай работы.

Устаноўлены факты неналежнага ўзаемадзеяння РАУС і СГПАП па забеспячэнні ўдзелу грамадзян у пасяджэннях савета. З прычыны іх няяўкі большасць падуліковых грамадзян члены савета наведвалі па месцы іх пражывання, аднак такая практыка не дала чаканага эфекту. Не прымаліся рашэнні аб даручэнні органам унутраных спраў па зборы матэрыялаў для абмежавання дзеяздольнасці, аб накіраванні ў ЛПП тых, хто злоўжые алкаголем і ставіць свае сем’і ў цяжкае матэрыяльнае становішча.

Дадзеныя парушэнні заканадаўства аб прафілактыцы правапарушэнняў характэрныя і для іншых саветаў грамадскіх пунктаў аховы правапарадку.

Сур’ёзныя хібы і недахопы выяўлены пракуратурай у дзейнасці назіральнай камісіі пры райвыканкаме. Як устаноўлена, яна мела звесткі аб колькасці асоб, вызваленых з устаноў крымінальна-выканаўчай сістэмы, аднак прапановы з’явіцца і атрымаць накіраванне для працаўладкавання ім не адпраўляліся. Пра дату, час і месца пасяджэння назіральнай камісіі грамадзян, якія вызваліліся з устаноў КВС, інфармавалі вусна супрацоўнікі крымінальна-выканаўчай інспекцыі РАУС. У большасці выпадкаў яны на пасяджэнне камісіі не з’яўляліся і праца з імі не праводзілася. Працоўная незанятасць з’явілася адной з умоў, што паспрыяла павелічэнню крадзяжоў маёмасці тымі, хто вызваліўся з месцаў пазбаўлення волі.

У мінулым годзе ўзрасла колькасць фактаў гібелі людзей на пажарах. Ва ўсіх выпадках прычынай гэтага з’явілася злоўжыванне алкаголем.

Напрыклад, у ліпені адбылося ўзгаранне жылога дома па вуліцы Мічурына райцэнтра. Падчас тушэння пажару ў пакоі дома быў знойдзены труп мужчыны. Праверкай устаноўлена, што ён знаходзіўся на ўліку ва ўрача-нарколага, а напярэдадні моцна выпіў.

Падобныя факты сведчаць пра тое, што недастатковай з’яўляецца праца мясцовых суб’ектаў прафілактыкі правапарушэнняў па папярэджанні п’янства і алкагалізму. На дастаткова высокі ўзровень алкагалізацыі насельніцтва раёна ўказвае і павелічэнне з 8 да 9 колькасці выпадкаў гібелі ад атручвання спіртаўтрымліваючымі вадкасцямі.

– Наколькі актуальная ў цяперашні час праблема вытворчага траўматызму?

– Выкананне заканадаўства аб ахове працы ў арганізацыях АПК таксама  адпавядае не ўсім патрабаванням. Пракуратурай выяўляліся парушэнні норм і правіл па ахове працы, мерапрыемствы якіх не патрабуюць значных матэрыяльных затрат. Сказанае адносіцца да ААТ “Бялынічы”, “Аграсэрвіс”, “Новая Друць”. Такія парушэнні сталі магчымымі з прычыны прыніжэння кантролю з боку ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама. Мабільная група ўпраўлення фактычна бяздзейнічала па аказанні практычнай і метадычнай дапамогі ў пытаннях аховы працы, што стварыла ўмовы для няшчасных выпадкаў на вытворчасці.

У арганізацыях АПК раёна ў мінулым годзе зарэгістраваны 1 няшчасны выпадак са смяротным зыходам і 4 выпадкі, якія прывялі да цяжкіх траўмаў.

– Не губляюць актуальнасці і пытанні супрацьдзеяння карупцыі. Тым больш, увага стану законнасці ў гэтай сферы зараз надаецца вельмі вялікая.

– Адным з асноўных напрамкаў дзейнасці праваахоўных органаў з’яўляецца барацьба з карупцыяй. Праблема карупцыі ўяўляе сабой рэальную пагрозу развіццю эфектыўнага дзяржаўнага кіравання, роўнасці ўсіх перад законам і сацыяльнай справядлівасці.

У нашым раёне па кірунку барацьбы з эканамічнымі злачынствамі летась былі выяўлены і пастаўлены на ўлік 10 злачынстваў, з іх 3 адносяцца да карупцыйных. Парушэнні заканадаўства ў гэтай сферы ўстаноўлены пракуратурай у розных арганізацыях нашага раёна.

Павышанай рызыкай праяўлення карупцыйных схем характарызуецца сфера закупак. Арганізацыямі раёна дапускаюцца парушэнні, звязаныя з невыкананнем патрабаванняў заканадаўства аб размяшчэнні інфармацыі аб закупках у адкрытым доступе, няправільным выбарам працэдур закупак, неабгрунтаваным павелічэннем кошту прадметаў закупак, непрыняццем мер па вяртанні неабгрунтавана выдаткаваных бюджэтных сродкаў і іншыя…

Большасць эканамічных злачынстваў зарэгістраваны ў сферы сельскай гаспадаркі. Гэта сведчыць аб тым, што яна ў найбольшай ступені рэагуе на карупцыйныя рызыкі. Злачынствы ў арганізацыях АПК робяцца ў выніку невыканання элементарных патрабаванняў да захаванасці маёмасці, бескантрольнасці за дзеяннямі адказных работнікаў.

– Што робіцца пракуратурай па недапушчальнасці правапарушэнняў сярод моладзі?

– Дзяржаўнымі і грамадскімі фарміраваннямі прымаліся меры, накіраваныя на папярэджанне правапарушэнняў непаўналетніх.

У 2019 годзе на тэрыторыі раёна не дапушчана злачынстваў, зробленых непаўналетнімі. У той жа час вынікі нагляднай дзейнасці сведчаць пра сур’ёзныя пралікі ў арганізацыі і правядзенні прафілактычнай работы з вучнямі і іх бацькамі ва ўстановах адукацыі.

Не ў поўнай меры адпавядае гэтым патрабаванням кантроль за выхаваўча-прафілактычнай работай з боку спецыялістаў аддзела па адукацыі райвыканкама.

У 2019 годзе назіралася станоўчая дынаміка спагнання сродкаў з асоб, абавязаных кампенсаваць расходы ў адпаведнасці з патрабаваннямі Дэкрэта №18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у няўдалых сем’ях”.

Так, па сістэме аддзела па адукацыі райвыканкама спагнана 86,1% сродкаў на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні.

                  Гутарыла Аліна ЦЫГАНІЙ.

                  Фота аўтара.

 

Последние новости

Новости области

Память жертв катастрофы на Чернобыльской АЭС почтили сегодня в Славгороде.

26 апреля 2024
Новости района

В Белыничах прошел областной этап республиканской спартакиады по мотоциклетному спорту

26 апреля 2024
Новости Беларуси

Бесплатный видеокурс для профилактики деменции открыло Минтруда Беларуси

26 апреля 2024
РОВД информирует

26 апреля – Единый день безопасности дорожного движения

26 апреля 2024
Новости района

Празднования в честь Иконы Божией Матери Белыничской прошли в Белыничах

25 апреля 2024
Главное

ВНС 25 апреля продолжает работу. В повестке дня – утверждение Концепции нацбезопасности и Военной доктрины

25 апреля 2024
Главное

Выступление Президента Беларуси на заседании седьмого Всебелорусского народного собрания

25 апреля 2024
Общество

55 случае насилия в семье зафиксировано с начала 2024 года в Белыничском районе

24 апреля 2024
Новости области

24 апреля состоится крестный ход из Могилёва в Белыничи

23 апреля 2024
Новости Беларуси

Как отдыхаем в мае?

23 апреля 2024

Рекомендуем

Новости района

В Белыничском районе прошел традиционный день призывника

19 апреля 2024
РОВД информирует

В Белыничском РОВД рассказали, почему с мошенниками лучше вообще не вести никаких разговоров

15 апреля 2024
Новости Беларуси

Мокрый снег и заморозки. Синоптики прогнозируют похолодание на этой неделе

15 апреля 2024
РОЧС информирует

РОЧС: на территории Вишовского сельсовета будут проводится профилактические мероприятия

17 апреля 2024
РОЧС информирует

Спасатели призывают не оставлять детей без присмотра

17 апреля 2024
Главное

“Есть чем гордиться, но надо двигаться дальше”. Вот что требует Лукашенко от сельского хозяйства

16 апреля 2024
Новости Беларуси

Патрулирование и контроль. Сотрудники МВД обеспечат правопорядок на селе

18 апреля 2024
Главное

Лукашенко: открытый диалог и взаимовыгодное сотрудничество между Минском и Дамаском будут углубляться

17 апреля 2024