Темы

Прававое выхаванне

Супрацоўнікі РАУС правялі прафілактычную гутарку з выхаванцамі дапаможнай школы-інтэрната для дзяцей-сірот.

У ходзе гутаркі спецыяліст ІСН РАУС Святлана ПАТАПЕНКА распавяла аб крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці непаўналетніх за супрацьпраўныя дзеянні, пра шкоду ўжывання алкаголю, пакаранні за такія злачынствы, як крадзёж, рабаванне, вымагальніцтва, прычыненне цялесных пашкоджанняў і інш. Падлеткам было растлумачана, з якога ўзросту наступае крымінальная адказнасць, якія пакаранні прымяняюцца за зробленыя злачынствы.

Старшы оперупаўнаважаны групы наркакантролю і супрацьдзеяння гандлю людзьмі РАУС Ігар БАРАНЧУК расказаў пра шкоду наркотыкаў, наступствы ад іх ужывання і адказнасць за распаўсюджванне дурману.

Міліцыянеры прыводзілі розныя прыклады, якія дазволілі больш даступна растлумачыць падлеткам, што рабіць можна, а чаго нельга.

На працягу ўсёй размовы дзеці не проста слухалі, але і задавалі пытанні, якія іх цікавілі, і атрымлівалі падрабязныя адказы. У канцы сустрэчы выхаванцам быў паказаны прафілактычны фільм “Асцярожна: дзеці”.

Дзмітрый ЦІХАНАЎ.

Последние новости

Новости района

Материальная помощь к школе: как получить и что нужно для оформления

9 июля 2025
Читать новость
Новости района

Вандалы не оставляют место отдыха в покое на реке Вабич

9 июля 2025
Читать новость
Президент

Лукашенко: к 1 сентября в стране не должно быть ни одного бревна, валяющегося на опушке леса

9 июля 2025
Читать новость
Новости района

Славянский праздник “Иван Купала” отметили в Белыничах

6 июля 2025
Читать новость
Новости района

Концерт в честь Дня Независимости проходит в Белыничах

3 июля 2025
Читать новость
Новости района

Фотофакт. Яркие моменты Дня Независимости в Белыничах

3 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем