Павучыліся і павесяліліся
У рамках Адзінага дня бяспекі ў суботу на рынку райспажыўтаварыства прайшла міжведамасная
акцыя “Кірмаш бяспекі”.
Работнікі РАНС сумесна з прадстаўнікамі райаддзела міліцыі, раёна газазабеспячэння, аддзялення Дэпартамента аховы, устаноў аховы здароўя і адукацыі арганізавалі для жыхароў райцэнтра і яго гасцей не толькі займальнае, але і сапраўды карыснае мерапрыемства. Падчас раздачы тэматычных буклетаў, разнастайных конкурсаў і віктарын яны акцэнтавалі ўвагу грамадзян на выкананні патрабаванняў пажарнай і электрабяспекі, захаванні правіл дарожнага руху і пры карыстанні газавымі прыборамі, прафілактыцы адміністрацыйных правапарушэнняў, а таксама небяспечных захворванняў.


Рабяты і дарослыя змаглі пракансультавацца ў спецыя-лістаў, узгадаць правілы бяспекі жыццядзейнасці і атрымаць за свае веды прызы і падарункі. А добры настрой усім, хто завітаў у гэты дзень на рынак, стваралі запальныя канцэртныя нумары, якія выконвалі артысты раённага Цэнтра культуры.
Вольга НАБОКАВА.
Фота аўтара.