Темы

Павучыліся і павесяліліся

У рамках Адзінага дня бяспекі ў суботу на рынку райспажыўтаварыства прайшла міжведамасная

акцыя “Кірмаш бяспекі”.

Работнікі РАНС сумесна з прадстаўнікамі райаддзела міліцыі, раёна газазабеспячэння, аддзялення Дэпартамента аховы, устаноў аховы здароўя і адукацыі арганізавалі для жыхароў райцэнтра і яго гасцей не толькі займальнае, але і сапраўды карыснае мерапрыемства. Падчас раздачы тэматычных буклетаў, разнастайных конкурсаў і віктарын яны акцэнтавалі ўвагу грамадзян на выкананні патрабаванняў пажарнай і электрабяспекі, захаванні правіл дарожнага руху і пры карыстанні газавымі прыборамі, прафілактыцы адміністрацыйных правапарушэнняў, а таксама небяспечных захворванняў.

 

Рабяты і дарослыя змаглі пракансультавацца ў спецыя-лістаў, узгадаць правілы бяспекі жыццядзейнасці і атрымаць за свае веды прызы і падарункі. А добры настрой усім, хто завітаў у гэты дзень на рынак, стваралі запальныя  канцэртныя нумары, якія выконвалі артысты раённага Цэнтра культуры.

                                                          Вольга НАБОКАВА.

            Фота аўтара.

Последние новости

Новости Беларуси

Нужна ли справка в сад и школу к 1 сентября? Минздрав напомнил порядок

10 июля 2025
Читать новость
Новости района

Материальная помощь к школе: как получить и что нужно для оформления

9 июля 2025
Читать новость
Новости района

Вандалы не оставляют место отдыха в покое на реке Вабич

9 июля 2025
Читать новость
Президент

Лукашенко: к 1 сентября в стране не должно быть ни одного бревна, валяющегося на опушке леса

9 июля 2025
Читать новость
Новости района

Славянский праздник “Иван Купала” отметили в Белыничах

6 июля 2025
Читать новость
Новости района

Концерт в честь Дня Независимости проходит в Белыничах

3 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем