Темы

Намоленая месца сілы

Чытачы нашай газеты цікавяцца: для чаго праводзяцца раскопкі на Ільінскай гары? Што знойдзена там? Каб дакладна адказаць на гэтыя пытанні, днямі яе наведаў карэспандэнт “Зары над Друццю”.

…Ільінская гара, Ільінскія могілкі, цвінтар. Такія назвы мае пагорак, што знаходзіцца па вуліцы Чырвонаармейская ў Бялынічах, і з’яўляецца найвышэйшай прыроднай кропкай нашага горада. Назвы яго звязаныя з тым, што ў даўнейшыя часы тут стаяла Свята-Ільінская царква, узвядзенне якой вядомая легенда адсылае ажно ў першую палову ХІІІ стагоддзя.

Адзначым, што ў традыцыйнай народнай культуры асабістыя імёны займаюць важнае месца. Яны надзяляюцца магічнымі ўласцівасцямі, якія прысвойваюцца, у тым ліку і прыродным аб’ектам, што здаўна валодаюць магічнымі якасцямі, заснаванымі на веры ў звышнатуральнае, сакральнае. Шэраг назваў такіх аб’ектаў звязаны з гэтак званым “асноўным” міфам, сюжэт якога заснаваны на канфлікце паміж галоўным богам Грымотнікам і яго праціўнікам Змеем, што здарыўся на глебе здрады жонкі Грымотніка. Даследчыкі  славянскай міфалогіі лічаць, што гэты міф найбольш поўна захаваўся менавіта ў Беларусі, дзе ў ландшафтнай міфалогіі шмат імёнаў, якія кадзіруюць Грымотніка і яго жаночую пару. У сувязі з гэтым этнографы згадваюць і паданне пра Ільінскую гару ў Бялынічах, у якім распавядаецца аб тым, што напрыканцы 1240 года на Кіеў напалі татары і чатыры манахі з Кіева-Пячорскай лаўры ўзялі з сабой старадаўнюю візантыйскую ікону і паплылі з ёй уверх па Дняпры. На Друці яны спыніліся на высокай гары, уначы здарыўся цуд – ікона заззяла чароўным святлом. Манахі палічылі, што сама Божая Маці дае ім знак заснаваць тут паселішча. Яны так і зрабілі: пабудавалі манастыр з царквой у гонар святога прарока Ільі.

Заўважым, што на Беларусі шмат пагоркаў, крыніц з найменнем Ільінскія (вёскі Абольцы Талачынскага, Стайкі Ушацкага, Радуша Жлобінскага, Гамарня Быхаўскага, г.п. Радашковічы Маладзечанскага раёнаў і інш.). У дзень святога Ільі і ў наш час каля гэтых сакральных прыродных аб’ектаў ладзяцца фэсты і праходзяць набажэнствы, што сведчыць аб непагаснасці народнай традыцыі, захаванні міфа.

Прарок Ілья з’яўляецца адным з самых вядомых святых Старога Запавету. Прысваенне маланкі і грому Ілью мае ў сваёй падставе абставіны, якія атачаюць гэтага святога ў старазапаветных паданнях. Прарок Ілья жыў у Палесціне ў IX ст. да н.э. Ён быў прызваны на прарочае служэнне ў валоданні цара Ахава, які пакланяўся Ваалу (Сонцу) і прымушаў яўрэйскі народ рабіць гэтак жа. Гасподзь паслаў Ілью да Ахавы, каб падказаць яму, што калі ён і яго народ не звернуцца да сапраўднага Бога, то ягонае царства напаткае голад. Ахаў не паслухаў прарока і ў краіну прыйшла засуха, вялікі голад. Ілья сказаў цару і ўсяму народу, што ўсе бедствы іх здараюцца таму, што яны забыліся на сапраўднага Бога і пачалі пакланяцца ідалу Ваалу. Каб даказаць памылковасць ізраільцян, Ілья прапанаваў зрабіць два ахвярнікі, Ваалу і Богу, і прынесці ахвяры кожнаму з іх. Спачатку зрабілі ахвярнік Ваалу, накідалі дроў, закалолі быка, а жрацы сталі маліцца. Але агонь з неба на Ваалаў ахвярнік так і не сышоў. Увечары Ілья зрабіў свой ахвярнік, паклаў дровы, паліў іх вадой і стаў     маліцца. Нечакана з неба з’явіўся агонь, які падпаліў не толькі дровы і ахвяру, але ваду і камяні ахвярніка. Калі людзі ўбачылі гэты цуд, яны праславілі праўдзівага Бога і паверылі ў яго.

За сваё палымянае служэнне славе Божай прарок Ілья быў узяты на неба жывым у вогненнай калясніцы. Сведкам гэтага цудоўнага ўзыходжання стаў прарок Елісей. У Праабражэнні Гасподнім Ілья з’явіўся разам з прарокам Маісеем і размаўляў з Ісусам Хрыстом на гары Фавор.

У нашыя гэтыя дні раскопкі на Ільінскай гары праводзіць навуковы супрацоўнік аддзела археалогіі першабытнага грамадства Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Алесь ВАШАНАЎ. Археалагічныя даследванні цвінтара звязаныя з тым, што да ХХVІІ Дня беларускага пісьменства, які        5-6 верасня бягучага года пройдзе ў Бялынічах, на Ільінскай гары запланавана пабудаваць праваслаўную капліцу. У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам, перад будаўнічымі работамі ў такіх гістарычных месцах і неабходна правядзенне археалагічных раскопак.

– На месцы будучай капліцы зроблены раскоп памерам 80 квадратных метраў, – распавядае Алесь Вашанаў. – Выяўлена каля 40 пахаванняў людзей, дзе пераважаюць дзіцячыя, што ўпаўне зразумела, паколькі ў ХVІІ- ХІХ стагоддзях дзіцячая смяротнасць была вельмі высокая.

Адносна часу пахаванняў, у прыватнасці, ранніх, сказаць пакуль што-небудзь канкрэтнае немагчыма. Для гэтага патрабуюцца дадатковыя даследванні, у тым ліку і антрапалагічныя, што і будзе рабіцца пасля завяршэння раскопак. Пакуль жа магу адзначыць, што раннія пахаванні магчыма датаваць ХVІІ стагоддзем.

Магілы выяўлены на розных узроўнях гары, яны характарызуюцца шмат’яруснасцю, сярод якой сустракаюцца і адна над адной, уключэнні. Яны размешчаны на глыбіні ад паверхні яе ад 1,6 метра да 20 сантыметраў. На думку археолага, гэта звязана з тым, што ў свой час Ільінская гара раўнялася, спляжвалася. У даўнія часы яна была значна вышэй. З гэтай прычыны сёння цяжка вызначыць і канкрэтнае месца, дзе ў свой час стаяла Ільінская царква.

Па завяршэнні раскопак увесь сабраны на Ільінскай гары археалагічны матэрыял для больш грунтоўнага даследвання будзе адпраўлены ў Інстытут гісторыі НАНБ. Таксама спецыялісты Следчага камітэта Беларусі правядуць ДНК-тэсты, патрэбны матэрыял для якога будзе ўзяты з плоскіх костак. Дадзеная тэхналогія імі ўжо добра адпрацавана. Дастаткова сказаць, што менавіта яны і па гэтым метадзе ў мінулым годзе ідэнтыфікавалі пахаванне Кастуся Каліноўскага. Такім чынам, праз нейкі час і карэнныя бялынічане змогуць даведацца аб тым, што на Ільінскай гары знайшлі свой апошні прытулак і іх далёкія сваякі. 

Дапамогу ў правядзенні археалагічных раскопак на Ільінскай гары Алесю Вашанаву аказваюць бялынічане Уладзімір СТРАЛЬЦОЎ і Аляксандр ЮШКЕВІЧ, у апошні час да іх далучаюцца яшчэ па два-тры чалавекі.

– Мы жывём непадалёку ад гары, – распавядае Уладзімір Арцёмавіч. – Пенсіянеры. Чым дома сядзець, лепей дапамагчы археолагу. А работа гэта працаёмкая. Я на будоўлі працаваў, дык там, скажу вам, лягчэй было. Але і самім надта ж цікава. Столькі даведаліся пра Ільінскую гару, гісторыю Бялынічаў.

Алесь Вашанаў заўважыў, што памочнікі ў яго добрыя, яны ўжо самастойна разбіраюцца ў археалагічных нюансах, ведаюць, што, як і дзе рабіць.

Міхась КАРПЕЧАНКА.

       Фота аўтара і Алеся ВАШАНАВА.

 

Последние новости

Новости района

Празднования в честь Иконы Божией Матери Белыничской прошли в Белыничах

25 апреля 2024
Главное

ВНС 25 апреля продолжает работу. В повестке дня – утверждение Концепции нацбезопасности и Военной доктрины

25 апреля 2024
Главное

Выступление Президента Беларуси на заседании седьмого Всебелорусского народного собрания

25 апреля 2024
Общество

55 случае насилия в семье зафиксировано с начала 2024 года в Белыничском районе

24 апреля 2024
Новости области

24 апреля состоится крестный ход из Могилёва в Белыничи

23 апреля 2024
Новости Беларуси

Как отдыхаем в мае?

23 апреля 2024
Новости района

ДЭУ-74 в действии: улицы Белыничей преображаются благодаря асфальтогрануляту

23 апреля 2024
Общество

Директор Белгосстраха проведет прямую телефонную линию

23 апреля 2024
Сельское хозяйство

Удобство и эффективность: обрезка копыт коров с помощью ортопедического станка

23 апреля 2024
Новости района

Алексей Кулаков занял место в конкурсе «Педагог дополнительного образования»

23 апреля 2024

Рекомендуем

Новости района

В Белыничском районе прошел традиционный день призывника

19 апреля 2024
РОВД информирует

В Белыничском РОВД рассказали, почему с мошенниками лучше вообще не вести никаких разговоров

15 апреля 2024
Новости Беларуси

Мокрый снег и заморозки. Синоптики прогнозируют похолодание на этой неделе

15 апреля 2024
РОЧС информирует

РОЧС: на территории Вишовского сельсовета будут проводится профилактические мероприятия

17 апреля 2024
Главное

“Есть чем гордиться, но надо двигаться дальше”. Вот что требует Лукашенко от сельского хозяйства

16 апреля 2024
Новости района

Леонид Мартынюк провёл приём граждан в Белыничском райисполкоме

12 апреля 2024
РОЧС информирует

Спасатели призывают не оставлять детей без присмотра

17 апреля 2024
Главное

Лукашенко: открытый диалог и взаимовыгодное сотрудничество между Минском и Дамаском будут углубляться

17 апреля 2024