Темы

Напрыканцы мінулага тыдня ў раённым Цэнтры культуры адбыўся ўрачысты злёт перадавікоў народнай гаспадаркі раёна

Кожны год на Бялыніччыне, традыцыйна падсумоўваючы вынікі мінулага года, ушаноўваюць калектывы арганізацый і работнікаў, якія дабіліся значных дасягненняў, паказалі высокі прафесіяналізм, ініцыятыўнасць і творчы падыход у штодзённай дзейнасці, сваёй стваральнай працай прымнажалі і ўмацоўвалі дабрабыт раёна.

Выказаць словы падзякі выдатнікам працы завіталі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Андрэй ГАНЧУК, начальнік рэгіянальнай дырэкцыі ААТ “Белаграпрамбанк” Андрэй ГОРБЕЛЬ, намеснік старшыні абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК Андрэй РЫМША, генеральны дырэктар Віцебскага ДВЛГА Юрый ЗАБЛОЦКІ, ганаровыя грамадзяне Бялыніцкага раёна Аляксандр ЛАПАЦЕНТАЎ, Уладзімір РАМАНЕНКА і Раіса ЛЫЧКОЎСКАЯ,  дэлегацыя Бярэзінскага раёна.

Напачатку прысутныя прагледзелі відэафільм аб падзеях і дасягненнях, якія адбыліся на Бялыніччыне ў мінулым годзе.

Затым з прывітальным словам да ўдзельнікаў урачыстасці звярнуўся старшыня райвыканкама Васіль ЗАХАРЭНКА. Ён выказаў шчырыя словы падзякі кіраўніцтву і працаўнікам СВК “Калгас “Радзіма”, ДУК ДБП “ПМК-241”, БУКП “Жылкамгас” і іншых арганізацый і ўстаноў за іх важкі ўнёсак у развіццё раёна і дабрабыт яго жыхароў. Таксама Васіль Аляксеевіч адзначыў дзве важныя падзеі, якія маюць адбыцца сёлета: выбары Прэзідэнта Беларусі і ХХVII Дзень беларускага пісьменства, які ў пачатку верасня сустрэнуць на Прыдруцкай зямлі. Кіраўнік раёна выказаў упэўненасць, што яны будуць праведзены на дастойным узроўні.

Затым Васіль Захарэнка ўручыў дыпломы райвыканкама лаўрэатам звання “Чалавек года-2019”.

У намінацыях “Вытворчая дзейнасць” узнагароду атрымаў намеснік старшыні СВК “Калгас “Радзіма” па раслінаводстве Барыс САФОНАЎ, “Невытворчая дзейнасць” – настаўніца беларускай мовы і літаратуры СШ № 2 Людміла КАЗЛОЎСКАЯ, “Грамадска-палітычная дзейнасць” – участковы інспектар міліцыі ААПП РАУС Кірыл НАВУМАЎ. Уладальнікі ганаровага звання адзначаны прэміямі, памятнымі стужкамі, а іх прозвішчы заносяцца на раённую Дошку гонару.

Дыпломам пераможцы раённага конкурсу імя В.К. Бялыніцкага-Бірулі за лепшую дзейнасць па эстэтычным і маральна-духоўным выхаванні насельніцтва ўзнагароджана тэатральная студыя “ЛіКі” МЦ “Ветразь” (кіраўнік – Ларыса ФЯСЬКОВА).

Ганаровую місію – уручэнне ўзнагарод лепшым калектывам і працаўнікам раёна – Васіль Захарэнка прадоўжыў і далей, уручыўшы заслужаныя ўзнагароды лепшым калектывам арганізацый і працаўнікам раёна (поўны спіс перадавікоў народнай гаспадаркі быў апублікаваны ў нумары “Зары над Друццю” за 26 лютага).

Таксама падчас злёту была ўзнагароджана ордэнам Маці аператар машыннага даення ААТ “Бялынічы” Зінаіда БУДКЕВІЧ-ЧАЙКОЎСКАЯ.

Прывітанне землякам, віншаванні і шчырыя словы ўдзячнасці за працу адрасаваў са сцэны раённага Цэнтра культуры дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Андрэй Ганчук. Ён уручыў Ганаровую грамату Нацыянальнага сходу Беларусі за заслугі ў развіцці мясцовага кіравання і значны ўнёсак у рэалізацыю сацыяльнай і эканамічнай палітыкі краіны старшыні Машчаніцкага сельсавета Іне НАПРЭЕНКА.

Падзяк старшыні Магаблвыканкама за шматгадовую працу і ўзорнае выкананне працоўных абавязкаў удастоіліся настаўнік працоўнага навучання Вішоўскай СШ Леанід ГАЛУШКІН і кладаўшчык райста Таццяна ПАЛОННІКАВА.

Каштоўныя падарункі  РА ГА “Белая Русь” атрымалі памочнік урача-гігіеніста рай-ЦГЭ Ала ІВУЛЁВА, мантажнік ПМК-241 Дзмітрый САМКОВІЧ і загадчык райпаліклінікі Вольга МАРЧАНКА.

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Андрэй САЛАНІНКА ўручыў ганаровыя граматы Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў за актыўную дэпутацкую дзейнасць дырэктару БУКП “Жылкамгас” Віктару ІВУЛЁВУ, галоўнаму ўрачу райЦГЭ Алене ДАМАРАЦКАЙ. Граматамі райсавета дэпутатаў узнагароджаны загадчык Нежкаўскай АУАП Марыя ЗАЙЦАВА і дырэктар Свяцілавіцкага СЦК Кацярына МАСЛЯНКОВА, Падзякай старшыні райсавета дэпутатаў – намеснік дырэктара СШ № 2 райцэнтра Вольга СІМАНАВА.

Віншаванні лепшым працаўнікам Бялыніччыны адрасаваў намеснік старшыні Магілёўскай абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК Аляксей РЫМША. Ён уручыў Ганаровую грамату абкама прафсаюза работнікаў АПК дырэктару ПМК-241 Уладзіміру Раманенку, граматы – эканамісту СВК “Калгас “Радзіма” Дзіяне МАКАРОНАК, слесару-сантэхніку ПМК-241 Анатолю НАБОКАВУ і жывёлаводу ААТ “Аграсэрвіс” Лідзіі СУРГАНАВАЙ. Старшыня райкама прафсаюза АПК Алена СНЫТКО ўручыла шэрагу працаўнікоў арганізацый раёна граматы і грашовыя прэміі райкама галіновага прафсаюза.

Ганаровы грамадзянін Бялыніцкага раёна Раіса Лычкоўская ўзнагародзіла каштоўнымі падарункамі абласной арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” намесніка старшыні райвыканкама Ірыну ФУРСАВУ, повара рэстарана “Бялынічы” Таццяну КАЗАК, кладаўшчыка райста Валянціну ХРУСТАЛЁВУ і краўца ААТ “Бытпаслугі г. Бялынічы” Валянціну ЦАРАНОК.

Старшыня РА ГА “Беларускі фонд міру” Таццяна МЯКШЫНА адзначыла грашовымі прэміямі намесніка дырэктара Бялыніцкай цэнтралізаванай бібліятэчнай сеткі Рыту ГАПЕЕВУ і начальніка аддзела пенсій і дапамог упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Ганну ЛАПО.

Прадоўжыла цырымонію ўзнагароджання начальнік цэха па вытворчасці сыроў ААТ “Бабуліна крынка” Тамара ГАЛЁТА. Яна ўручыла прадуктовыя дэгустацыйныя наборы ад ААТ “Бабуліна крынка” шэрагу аператараў машыннага даення сельгасарганізацый раёна.

Свае лепшыя музыкальныя і танцавальныя нумары падарылі ўдзельнікам злёту перадавікоў артысты раённага Цэнтра культуры і дзіцячай школы мастацтваў. Іх яркія выступленні дадалі ўсім прысутным аптымізм і пазітыўны настрой.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Фота аўтара і Дзмітрыя ЦІХАНАВА.

 

Последние новости

Новости района

В Белыничах прошло общерайонное родительское собрание

17 мая 2025
Читать новость
Новости Беларуси

Сотрудники крупнейшего в России издательства «Эксмо» задержаны по делу об экстремизме

17 мая 2025
Читать новость
Общество

Мнение. Президентские выборы в Польше или Цирк на политической арене

17 мая 2025
Читать новость
Президент

В Белыничах прошел вечер Леонида Сидорова

16 мая 2025
Читать новость
Общество

Выборы президента в Польше: кто рулит в этом политическом шоу и причем тут Tinder

16 мая 2025
Читать новость
Новости Беларуси

“Лето – детям”. Какие задачи стоят перед взрослыми в оздоровительный сезон 2025 года

16 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем