Павіншавалі з прыгожым юбілеем
У РАНС павіншавалі з 55-годдзем старшыню ветэранскай арганізацыі райаддзела па надзвычайных сітуацыях, былога начальніка РАНС, Станіслава Фёдаравіча Бурко.
Дзеючыя супрацоўнікі РАНС, ветэраны службы,сябры і калегі выказалі яму шмат цёплых віншаванняў, уручылі кветкі і памятныя сувеніры. Начальнік абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Дзямідаў уручыў Станіславу Фёдаравічу юбілейны медаль “20 год органам і падраздзяленням па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь”.