Темы

Штогод, у чацвёртую нядзелю сакавіка, працаўнікі камунальнай гаспадаркі і бытавога абслугоўвання раёна адзначаюць сваё прафесійнае свята

БУКП “Жылкамгас” – гэта адно з прадпрыемстваў Прыдруцкага краю, якое стабільна працуе на сённяшнім этапе свайго існавання.

Камунальная арганізацыя шмат гадоў забяспечвае насельніцтва раёна, прадпрыемствы і  ўстановы жыллёва-камунальнымі паслугамі, ажыццяўляе захаванасць жыллёвага фонду, прадастаўляе паслугі гасцініцы і лазні, электраэнергію, ажыццяўляе будаўніцтва і рэканструкцыю будынкаў, вытворчасць вырабаў з дрэва і жалезабетону, праводзіць работы па азеляненні і добраўпарадкаванні вуліц, гарадскіх дарог, дваравых тэрыторый і інш. Жылкамгас аказвае і дадатковыя платныя паслугі насельніцву: рамонт жылля і ацяплення, сантэхнічныя работы, выдаленне аварыйных дрэў, транспартныя паслугі.

Маецца акрэдытаваная лабараторыя электрафізічных вымярэнняў, сіламі якой праводзіцца паверка, рамонт і ўстаноўка прыбораў уліку цеплавой энергіі, вады, манометраў.

І на працягу мінулага года адбывалася замена цеплавых сетак новымі, высока-эфектыўнымі ПІ-трубамі. З 61,5 кіламетра агульнай працягласці цеплавых камунікацый мадэрнізавана больш за 83%. Сёлета таксама прадоўжацца работы па замене цеплавых сетак ПІ-трубамі па вуліцах Мічурына, Будаўнікоў і каля райпаліклінікі.

У 2019 годзе работнікамі прадпрыемства пабудаваны і ўведзены ў эксплуатацыю тры станцыі па абезжалезванні вады ў аграгарадках Галоўчын, Вішоў і Цяхцін.

У адпаведнасці з Дзяржаўнай праграмай “Камфортнае жыллё і добраўпарадкаваны асяродак” на 2016-2020 гады, летась было ўведзена ў эксплуатацыю больш за 5000 м2 агульнай плошчы жылля пасля капітальнага рамонту. Работы выкананы на 6 аб’ектах. Гэта жылыя дамы № 18, 22 і 24 па вуліцы Савецкая, № 6 і 6а па вуліцы Мічурына і № 9а па вуліцы Калініна. На ўсіх аб’ектах былі выкананы работы па рамонце фасаду, дахаў, адмосткі, замене інжынерных сетак, вокнаў і электраасвятлення ў месцах агульнага карыстання, добраўпарадкавана прылеглая тэрыторыя.

Зараз у нашым раёне вядзецца актыўная падрыхтоўка да ХХVІІ Дня беларускага пісьменства. У сувязі з гэтым жылкамгасам распачаты работы па капітальным рамонце жылых дамоў № 86 і 88 па вуліцы Янкі Купалы і па вуліцы Мічурына № 12а.

Таксама жылкамгас з’яўляецца заказчыкам работ па рэканструкцыі і мадэрнізацыі шэрагу аб’ектаў нашага горада, якія запланавана падрыхтаваць да свята рэспубліканскага значэння. Гэта парк адпачынку Ліпавы гай і ўчастак вуліцы Савецкая, якая стане галоўнай пляцоўкай урачыстасці. Будуць выкананы работы па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый і знакавых аб’ектаў горада. Ужо распачаліся працы па пракладцы пешаходных дарожак і тратуараў на галоўных вуліцах Бялынічаў.

Але ж самым галоўным і важным набыткам БУКП “Жылкамгас” з’яўляецца яго згуртаваны калектыў.

 У мінулым годзе арганізацыя была занесена на абласную Дошку гонару за высокія дасягненні ў сацыяльна-эканамічным развіцці. Безумоўна, у гэтым ёсць заслуга кожнага работніка прадпрыемства. І сёлета ў адпаведным раённым штогадовым спаборніцтве прадстаўнікі жылкамгаса атрымалі дыпломы пераможцаў. Так, лепшым структурным падраздзяленнем ЖКГ раёна стаў участак цеплавых сетак, калектыў якога ўзначальвае Дзмітрый КУНЦЭВІЧ. Лепшым па прафесіі прызнаны намеснік начальніка ВТС Максім СТУКАЛАЎ. Жылкамгас адзначаны Дыпломам райвыканкама за лепшую арганізацыю ідэалагічнай, інфармацыйна-прапагандысцкай і выхаваўчай работы сярод арганізацый раёна з колькасцю працаўнікоў ад 300 і больш чалавек.

Адказна выконваюць свае працоўныя абавязкі галоўны эканаміст Валянціна ШУТОВА, вядучы інжынер па ахове працы Людміла ШЫЦІКАВА, машыніст аўтакрана Віктар БУЛЬБАЧОЎ, начальнік будаўнічага ўчастка Іван ДАЛЕЦКІ, галоўны бухгалтар Вольга МАРОЗАВА, начальнік аддзела па камунальных разліках Вольга ГАНЧАРОВА, галоўны энергетык Аляксандр ПЯЦІГОРЫК, электрагазазваршчык Андрэй МАСЛЯНКОЎ і іншыя.

Амаль 12 гадоў у жылкамгасе працуе Вікторыя КАРЧАГІНА. З 2011 года яна знаходзіцца на пасадзе начальніка вытворча-тэхнічнай службы. Яе аддзел займаецца выяўленнем аб’ектаў камунальнай уласнасці, якія маюць патрэбу ў капітальным рамонце, падрыхтоўкай неабходнай дазваляльнай дакументацыі для ажыццяўлення работ, уводам у эксплуатацыю адрамантаваных і новых аб’ектаў і інш. Зараз большую частку працы Вікторыі Васільеўны і яе падначаленых займаюць арганізацыйныя пытанні ходу падрыхтоўкі нашага горада да свята беларускага пісьменства. Яна адзначае, што працы шмат, але ўсё, што залежыць ад працаўнікоў жылкамгаса, будзе выканана якасна і ў тэрмін.

Па традыцыі, шмат увагі ў арганізацыі ўдзяляецца развіццю карпаратыўнай культуры, павышэнню прафесіяналізму работнікаў, умацаванню і падтрымцы здаровага ладу жыцця.

Летась прадстаўнікі працоўнага калектыву жылкамгаса сталі пераможцамі абласнога конкурсу прафесійнага майстэрства “Магілёўскі майстар-2019” у намінацыі “За практычнае прымяненне кампазіцыі”. Прызавыя месцы атрымалі: калектыў мастацкай самадзейнасці на 15 абласным аглядзе-конкурсе сярод працоўных калектываў Магілёўскай абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў ЖКГ, валейбольная каманда на абласной летняй галіновай спартакіядзе. Дастойнае трэцяе месца ў спаборніцтвах па гіравым спорце заняў майстар Міхаіл ЦЕЦЕРУКОЎ. Для працаўнікоў арганізацыі і іх сем’яў праводзіліся сямейныя святы, спаборніцтвы па зімовай рыбалцы, турыстычныя паездкі.

Актыўнае ўзаемадзеянне з кожным работнікам, уважлівыя адносіны і асабістая адказнасць тых, хто ўкладвае свае намаганні ў агульную справу, – вось галоўны рэцэпт паспяховай і стабільнай працы камунальнага прадпрыемства. А вынік – цеплыня і ўтульнасць у дамах, чысціня і прыгажосць нашага горада – бачны кожнаму жыхару  і гасцям райцэнтра.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Фота аўтара і Вольгі НАБОКАВАЙ.

УНН 700082587.

Последние новости

Новости района

Итоги года и новые задачи: заседание Белыничской райорганизации профсоюза работников АПК

22 мая 2025
Читать новость
Новости Беларуси

В школах Беларуси с 1 сентября запретят пользоваться мобильными телефонами

22 мая 2025
Читать новость
Президент

Ответственность нанимателей за иностранных работников введена в Беларуси указом Президента

22 мая 2025
Читать новость
Президент

“Золото буквально под ногами”. Лукашенко актуализировал задачи по обращению с отходами

20 мая 2025
Читать новость
РОЧС информирует

Безопасность детей во время летних каникул

20 мая 2025
Читать новость
РОЧС информирует

Огонь – не шутки: алкоголь, сигареты и смертельная игра с огнём

20 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем