Заахвочаны лепшыя старасты

На дваццаць восьмай сесіі Бялыніцкага райсавета дэпутатаў, удзел у якой прыняў старшыня райвыканкама Васіль Захарэнка, народныя выбраннікі разгледзелі справаздачы аб рабоце раённага выканаўчага камітэта па сацыяльна-эканамічным развіцці Бялыніччыны, прэзідыума раённага Савета дэпутатаў, зацвердзілі справаздачу аб выкананні раённага бюджэту ў 2019 годзе.

За актыўную грамадскую працу, вялікі асабісты ўнёсак у вырашэнне пытанняў жыццезабеспячэння аднавяскоўцаў і за ажыццяўленне работ па навядзенні парадку і добраўпарадкаванні населеных пунктаў старшыня райсавета дэпутатаў Андрэй Саланінка ўручыў Падзячныя пісьмы старастам вёсак Асавец – Сяргею Лахтанаву, Вольніца – Юрыю Міхайлаву, Краснае – Кацярыне Маслянковай.

Міхась КАРПЕЧАНКА.

Print Friendly, PDF & Email