Темы

Тэматыка праблем застаецца нязменнай

Асабісты прыём грамадзян, а таксама прамую тэлефонную лінію з насельніцтвам раёна правёў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Андрэй ГАНЧУК.

Сустрэча прайшла ў адміністрацыйным будынку Запольскага сельвыканкама. Да народнага выбранніка звярнулася жыхарка райцэнтра, якая выхоўвае дзіця-інваліда. Справа ў тым, што па вуліцы Юбілейная, дзе яна пражывае, у асенне-вясенні перыяд перамяшчэнне інваліднага вазка становіцца амаль што немагчымым. Раней са сваёй праблемай яна пісьмова звярталася ў жылкамгас. Кіраўніцтва прадпрыемства паведаміла жанчыне, што сёлета фінансаванне работ па рамонце дарожнага пакрыцця гэтай вуліцы не прадугледжана.

Зварот загадчыцы Запольскага дзіцячага ясляў-сада таксама тычыўся дрэннага стану асфальтавага пакрыцця па вуліцы Цэнтральная, дзе знаходзіцца дашкольная ўстанова. Прычым, менавіта гэты ўчастак дарогі асабліва мае патрэбу ў рамонце.

Падчас прамой тэлефоннай лініі жыхары раёна звярталіся за растлумачэннямі наконт магчымасці прыватызацыі ў растэрміноўку жылля, якое належыць сельгасарганізацыі, замены ў ім цвёрдапаліўнага катла, адмовы пастаноўкі на ўлік на будаўніцтва сацыяльнага жылля, а таксама працаўладкавання.

Андрэй Ганчук прапанаваў магчымыя варыянты вырашэння некаторых праблем, іншыя ўзяты на кантроль. Дадаткова заяўляльнікі ва ўстаноўлены заканадаўствам тэрмін атрымаюць пісьмовыя адказы.

Дарэчы, на мінулым тыдні дэпутат правёў апошнія ў бягучым квартале прыёмы ў акрузе. Усяго за гэты перыяд прайшлі 12 сустрэч, у тым ліку тры – з жыхарамі Бялыніччыны. Падчас іх на прыём звярнуліся 36 грамадзян, 8 — з нашага раёна.

Па словах Андрэя Аляксандравіча, тэматыка найбольш хвалюючых насельніцтва пытанняў застаецца нязменнай – гэта праблемы ўтрымання вулічна-дарожнай сеткі і жыллёвага фонду, рамонту і прыватызацыі  арэнднага жылля, а таксама працаўладкавання. 

                          Вікторыя САВІНА.

            Фота аўтара.

Последние новости

Президент

“Золото буквально под ногами”. Лукашенко актуализировал задачи по обращению с отходами

20 мая 2025
Читать новость
РОЧС информирует

Безопасность детей во время летних каникул

20 мая 2025
Читать новость
РОЧС информирует

Огонь – не шутки: алкоголь, сигареты и смертельная игра с огнём

20 мая 2025
Читать новость
РОВД информирует

В целях предотвращения незаконного оборота наркотиков РОВД проводит комплекс мероприятий 

19 мая 2025
Читать новость
Новости района

Спорт як лад жыцця

19 мая 2025
Читать новость
Новости района

Вглядываясь в Дручаны

19 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем