Інспекцыя МПЗ Магілёўскай вобласці прызнана лепшай сярод падатковых органаў Беларусі за 2019 год
Па выніках ацэнкі дзейнасці за 2019 год інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах па Магілёўскай вобласці вызначана лепшай сярод падатковых інспекцый па абласцях і г.Мінску. Пра гэта распавялі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Магілёўскай вобласці.
Пераможца занесены на Рэспубліканскую дошку Гонару Міністэрства па падатках і зборах і ўзнагароджаны памятным знакам. Другая пазіцыя ў інспекцыі МПЗ па г. Мінску, трэцяя за інспекцыяй па Гомельскай вобласці.
У 2019 годзе інспекцыямі Міністэрства па падатках і зборах Магілёўскай вобласці праводзілася мэтанакіраваная праца па выкананні даходнай часткі бюджэту, забеспячэнні выканання плацельшчыкамі падатковых абавязацельстваў і скарачэнні запазычанасці па плацяжах у бюджэт.
Падрыхтавана па матэрыялах сайта mogilevnews.by.