Темы

Мы самі ў адказваем за сваё здароўе

Карэспандэнт раённай газеты сумесна з памочнікам урача-эпідэміёлага райЦГЭ Аленай ПАЛУДА праверылі, як выконваюць арганізацыі горада рэкамендацыі па папярэджанні ўзнікнення і распаўсюджання вострых рэспіраторных інфекцый, а таксама каранавіруса.

Падчас рэйду асаблівая ўвага была звернута на абавязковую наяўнасць у даступных месцах дазатараў з антысептыкамі для апрацоўкі рук, выкананне арганізацыямі дэзынфекцыйнага рэжыму, размяшчэнне інфармацыйна-адукацыйных матэрыялаў на адпаведную тэматыку.

У ФАКу “Друць”, універсаме “Ластаўка” райста, магазінах “Калінка” індывідуальнага прадпрымальніка ЗАЗУЛІНСКАГА і фірменным магазіне “Пятруха” па вуліцы Калініна рэкамендацыі райЦГЭ выконваліся цалкам. У гэтых аб’ектах устаноўлены дазатары з антысептыкамі для апрацоўкі рук, маюцца дэзынфікуючыя сродкі для апрацоўкі паверхняў, ручак дзвярэй і г.д. Работнікі, якія адказваюць за ўборку і апрацоўку памяшканняў, у адпаведнасці з інструкцыямі, ужываюць гэтыя сродкі. Правільна, своечасова і там, дзе патрэбна.

У кінатэатры “Зорка”, фірменным магазіне ААТ “Бабуліна крынка” і кафэ “Руская тройка” ўсё неабходнае для апрацоўкі рук і дэзынфекцыі памяшканняў мелася, але адпаведныя работнікі на той час яшчэ не цалкам валодалі інфармацыяй па правільным іх прымяненні. Спецыяліст на месцы правяла інструктаж.

Актыўна выкарыстоўваюцца дэзынфікуючыя сродкі двух відаў: экстранай дэзынфекцыі і канцэнтраваныя. Першыя не трэба рыхтаваць, яны адразу пры нанясенні пачынаюць дзейнічаць (“Аквадэз”, “Ультрацыд”). Канцэнтрацыйныя маюць патрэбу ў дадатковай падрыхтоўцы. Для іх патрабуецца час, каб яны падзейнічалі (“Хлорацыд”). Працавать з дэзынфікуючымі і стэрылізуючымі хімічнымі сродкамі неабходна ў памяшканнях, якія добра праветрываюцца, у спецвопратцы, гумавых пальчатках, герметычных акулярах і ў марлевай масцы або рэспіратары.

За ўвесь час праверкі грамадскіх аб’ектаў мы ўбачылі толькі аднаго чалавека, які, не лічачы прадаўцоў, карыстаўся антысептыкам для апрацоўкі рук.

– Заўсёды сачу за асабістай гігіенай. Пры наведванні людных месцаў стараюся абавязкова апрацоўваць рукі, – распавяла бялынічанка Наталля ДАЎГАЛЁВА.

– Правядзенне комплексу прафілактычных і супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў накіравана на забеспячэнне санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту насельніцтва ў перыяд сезоннага ўздыму захворванняў на вострыя рэспіраторныя інфекцыі і ў сувязі з рэгістрацыяй у краіне выпадкаў захворвання каранавіруснай інфекцыяй COVID-19, – дадала памочнік урача эпідэміёлага Алена Палуда. – Выкананне гэтых нескладаных рэкамендацый дапаможа істотна знізіць рызыку заражэння і далейшага распаўсюджвання паветрана-кропельных інфекцый, захаваць здароўе не толькі вам, але і навакольным людзям.

                    Дзмітрый ЦІХАНАЎ.

         Фота аўтара.

Последние новости

Новости района

В Белыничском районе прошли торжественные линейки

24 мая 2025
Читать новость
Новости Беларуси

Мирная дипломатия Беларуси: Защита суверенитета и исторической правды в условиях глобальных вызовов

23 мая 2025
Читать новость
Новости района

Как будут работать летние лагеря в Белыничском районе? Рассказываем.

23 мая 2025
Читать новость
Новости района

Пионерский фестиваль прошёл в Белыничах. Смотрите, как это было

23 мая 2025
Читать новость
Новости района

Итоги года и новые задачи: заседание Белыничской райорганизации профсоюза работников АПК

22 мая 2025
Читать новость
Новости Беларуси

В школах Беларуси с 1 сентября запретят пользоваться мобильными телефонами

22 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем