Темы

Карэспандэнт раённай газеты сустрэўся са старшынёй Ланькаўскага сельсавета

Тэрыторыя Ланькаўскага сельсавета аб’ядноўвае 20 населеных пунктаў, у якіх пражывае больш

за 800 чалавек. Чым жыве мясцовае насельніцтва, з якімі праблемамі часцей за ўсё сутыкаецца

і наколькі аператыўна яны вырашаюцца, карэспандэнт раённай газеты даведаўся ў старшыні

сельсавета Аляксандра ШАКУРАВА.

Узначаліўшы Ланькаўскі сельсавет у 2019 годзе, Аляксандр Якаўлевіч вызначыў для сябе і сваіх памочнікаў – дэпутатаў і стараст населеных пунктаў –   кола задач першачарговай важнасці.

– Старшыня сельвыканкама павінен ведаць, як і чым жыве кожны жыхар населеных пунктаў. А якім чынам вы даведваецеся аб праблемах вяскоўцаў?

– Некаторыя з іх самі тэлефануюць, просяць дапамогі, калі яна патрэбна, распавядаюць пра свае праблемы. Таксама яны выяўляюцца і падчас абходу дамоў назіральнай камісіяй. Мы рэгулярна разам з інспектарам РАНС і сацыяльным работнікам наведваем неўладкаваныя і шматдзетныя сем’і, адзінокіх грамадзян і тых, хто злоўжывае спіртным, праводзім прафілактычныя гутаркі, выяўляем парушэнні пажарнай і электрычнай бяспекі.

– Добраўпарадкаванне населеных пунктаў з’яўляецца адной з галоўных і пастаянных задач органаў мясцовай улады. Як арганізавана работа па навядзенні і падтрыманні парадку ў Ланькаўскім сельсавеце?

– Добраўпарадкаваннем і навядзеннем парадку займаемся практычна круглы год. У першую чаргу звяртаем увагу на знешні выгляд будынкаў, асабліва жылых дамоў. Фарміруем пералік выяўленых недахопаў і апавяшчаем вусна, адпраўляем прадпісанні грамадзянам аб неабходнасці ліквідацыі непарадкаў. У выніку, у людзей ёсць магчымасць штосьці падправіць. Напрыклад, абнавіць агароджу або пафарбаваць і адрамантаваць фасад дома. Мы заўсёды ідзем насустрач людзям: калі ў чалавека па якіх-небудзь прычынах не атрымліваецца добраўпарадкаваць сваю сядзібу, напрыклад, гэта адзінокі пенсіянер, які фізічна не можа гэта зрабіць, дапамагаем яму.

– Адчувальную дапамогу кіраўніцтву сельвыканкама аказваюць старасты. Якія пытанні вырашаюць яны?

– У населеных пунктах нашага сельсавета працуе 10 стараст. Яны прадухіляюць выпадкі парушэння грамадскага парадку, правіл пажарнай бяспекі. Аказваюць дапамогу па арганізацыі і правядзенні грамадскіх, культурна-масавых і гаспадарчых мерапрыемстваў. Старасты з’яўляюцца ініцыятарамі шэрагу акцый у падтрымку малаабароненых у сацыяльным плане людзей. Хочацца адзначыць узорную дзейнасць старасты вёскі Рагач Віктара КАНДРАЦЬЕВА.

– З якімі праблемамі вяскоўцы звяртаюцца да вас часцей за ўсё?

– У першую чаргу, да нас прыходзяць са скаргамі на якасць мясцовых дарог, паведамляюць аб аварыйных дрэвах, наракаюць на вулічнае асвятленне. Большая частка нашых дарог знаходзіцца на балансе ДРБУ № 170, у асноўным, сельвыканкам звяртаецца туды. Астатнія абслугоўвае БУКП “Жылкамгас”. Дарожнікі і камунальнікі робяць шмат і па бягучым, і па капітальным рамонце дарог, па іх утрыманні. У апошні час зрабілі падсыпку дарогі ў вёску Хвойна.

Вельмі актуальнае пытанне з аварыйнымі дрэвамі. Калі паступае заяўка аб выдаленні іх, робім запыт у жылкамгас. Спецыяльная камісія робіць ацэнку. Калі дрэва аварыйнае, даецца дазвол на яго выдаленне. За мінулы год былі выдалены 12 аварыйных дрэў у аграгарадку Ланькаў і 3 у вёсцы Хвойна.

– Ці актуальная для вас праблема якаснага водазабеспячэння?

У большасці населеных пунктаў сельсавета дзейнічае вадаправод. У вёсках Чыгіры, Кардон і Бор маюцца калодзежы, якія знаходзяцца на балансе БУКП “Жылкамгас”. Спецыялісты гэтай арганізацыі іх абслугоўваюць.

– Якая работа праводзіцца з абавязанымі асобамі?

– На тэрыторыі сельсавета зарэгістраваны 5 чалавек, абавязаных выплачваць сродкі на ўтрыманне дзяржавай іх дзяцей па Дэкрэце № 18. Трое працаўладкаваны ў ААТ “Аграсэрвіс”,                    1 знаходзіцца ў лячэбна-працоўным прафілакторыі і 1 адбывае пакаранне. 4 дзяцей з 2 сем’яў знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. За імі замацаваны работнікі сельвыканкама і іншых зацікаўленых служб. Яны наведваюць іх па месцы жыхарства, аказваюць неабходную дапамогу.

– Што робіце з трухлявым і пустуючым жыллём?

– Падобныя дамы, як правіла, маюць уладальнікаў. Яны абавязаны самастойна сачыць і клапаціцца аб сваёй нерухомай маёмасці, утрымліваць яе ў парадку. Але, як паказвае практыка, не ўсе ўладальнікі гэтых дамоў ведаюць свае абавязкі ці проста не жадаюць іх выконваць. Калі гаспадары жылля не рэагуюць, падаём дакументы ў раённую камісію, а потым – у суд. У мінулым годзе, згодна з Указам Прэзідэнта                       № 357, знесены 1 трухлявы і 3 пустуючыя дамы. У гэтым годзе запланаваны пад знос 13 дамоў. Некаторыя людзі, калі даведваюцца, што іх уласнасць будзе зносіцца, пачынаюць даглядаць яе, акультурваць прылеглую тэрыторыю. Аднаўляючы свае домаўладанні, уладальнікі вяртаюцца да ўласных родавых каранёў. А гэта заўсёды добра.

                        Дзмітрый ЦІХАНАЎ.

            Фота аўтара.

Последние новости

РОЧС информирует

Стартовала республиканская акция «Не оставляйте детей одних!»

15 мая 2024
Читать новость
Новости района

Фотофакт: белыничане отмечают День Победы

9 мая 2024
Читать новость
Новости района

Память безвинно погибших в годы Великой Отечественной войны почтили митингом в деревне Малиновка

8 мая 2024
Читать новость
Новости района

Накануне Дня Победы поздравили труженицу тыла Зою Дмитриеву

8 мая 2024
Читать новость
Общество

25 мая в Белыничском районе не будут продавать алкоголь

8 мая 2024
Читать новость
Новости района

Благоустройство города не останавливается ни на минуту: ремонт жилищного фонда включает 7 объектов, в том числе в сельской местности

8 мая 2024
Читать новость
Новости района

Творческое мероприятие прошло в детском саду №9 агрогородка Вишов ко Дню Великой Победы

7 мая 2024
Читать новость
Главное

Лукашенко летит с рабочим визитом в Россию 8-9 мая

7 мая 2024
Читать новость
Новости Беларуси

Эксперты ответили на вопросы о новеллах в законодательстве, регулирующем деятельность предпринимателей

7 мая 2024
Читать новость
Новости района

Мобильная фотовыставка «Чудеса случаются!» начала свою работу в СШ №1 имени Н.И.Пашковского

6 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Новости района

Фотофакт: белыничане отмечают День Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Новости района

Итоги мониторинга кадровых перемещений в госорганизациях рассмотрены на заседании Белыничского исполкома

3 мая 2024
Стрелка вверх
Главное

“Не просто впечатляет”. Лукашенко о предварительных результатах проверки дежурных сил ВВС и войск ПВО

3 мая 2024
Стрелка вверх
Новости района

Мобильная фотовыставка «Чудеса случаются!» начала свою работу в СШ №1 имени Н.И.Пашковского

6 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

Расписание освящения пасхальной трапезы в г.Белыничи и Белыничском районе

3 мая 2024
Стрелка вверх
Новости района

Творческое мероприятие прошло в детском саду №9 агрогородка Вишов ко Дню Великой Победы

7 мая 2024
Стрелка вверх
Новости Беларуси

Эксперты ответили на вопросы о новеллах в законодательстве, регулирующем деятельность предпринимателей

7 мая 2024
Стрелка вверх
Главное

Лукашенко летит с рабочим визитом в Россию 8-9 мая

7 мая 2024
Стрелка вверх