Праверылі налічэнне заработнай платы
Праведзены камітэтам дзяржкантролю Магілёўскай вобласці маніторынг паказаў, што не ва ўсіх установах бюджэтнай сферы забяспечана належнае выкананне даручэння Прэзідэнта па недапушчэнні зніжэння памераў налічанай заработнай платы работнікам пры ўвядзенні з 2020 года новых умоў аплаты працы.
Кантралёрамі ўстаноўлена зніжэнне налічанай заработнай платы за студзень 2020 года ў параўнанні са снежнем 2019 у 59 работнікаў трох устаноў адукацыі і адной – спорту на агульную суму звыш 2,2 тыс. рублёў. Выяўленыя недаплаты ў асноўным звязаныя з няправільнай трактоўкай норм заканадаўства і памылкамі пры ўстанаўленні памераў асобных відаў надбавак.
Па выніках кантролю ўстановамі ў аператыўным парадку праведзены даналічэнні і выплаты заработнай платы работнікам. Кантрольныя мерапрыемствы за выкананнем патрабаванняў Прэзідэнта пры пераходзе на новыя ўмовы аплаты працы ў бюджэтнай сферы працягваюцца.
Аляксей ІГЛІКАЎ,
намеснік старшыні Камітэта
Дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.