Темы

Небяспека на двух колах

З наступленнем вясны на дарогах усё часцей з’яўляюцца матацыклы, мапеды, скутэры.

У гэты самы час аўтамабілістам трэба праяўляць павышаную ўвагу, бо не ўсе аматары двухколавых “жалезных коней” строга выконваюць правілы дарожнага руху.

У мінулым годзе на тэрыторыі Магілёўскай вобласці з удзелам матацыклістаў зарэгістраваны 34 ДТЗ, у выніку якіх 3 чалавекі загінулі, 33 атрымалі траўмы.

Як паказвае аналіз прычын узнікнення гэтых дарожна-транспартных здарэнняў, большасць вадзіцеляў мотатэхнікі рызыкоўна паводзіла сябе за рулём, няправільна выбірала хуткасць, грэбавала правіламі дарожнага руху.

У маі 2019 года ДТЗ з удзелам матацыкліста адбылося каля в. Следзюкі Быхаўскага раёна. Ён выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з “Фальксвагенам”. Абодва вадзіцелі загінулі.

А ў жніўні 22-гадовы жыхар               аграгарадка Пудаўня Дрыбінскага раёна не справіўся з кіраваннем матацыкла, выехаў за межы праезнай часткі і апракінуўся. Са шматлікімі траўмамі быў шпіталізаваны ў бальніцу. Абцяжарваючым аспектам здарэння стала тое, што вадзіцельскага пасведчання ён не меў, рухаўся без моташлема.

За кіраванне транспартным сродкам без права кіравання прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу да 20 бв. За тое ж дзеянне, зробленае цягам года паўторна, штраф  узрастае да 50 бв.

Усе матацыклісты павінны ведаць: на дарозе патрэбна строга выконваць ПДР, быць асцярожным і ўважлівым да астатніх удзельнікаў дарожнага руху.

Канстанцін НІКІФАРАЎ,

в.а. начальніка АДАІ РАУС.

 

Последние новости

Президент

В Белыничах прошел вечер Леонида Сидорова

16 мая 2025
Читать новость
Общество

Выборы президента в Польше: кто рулит в этом политическом шоу и причем тут Tinder

16 мая 2025
Читать новость
Новости Беларуси

“Лето – детям”. Какие задачи стоят перед взрослыми в оздоровительный сезон 2025 года

16 мая 2025
Читать новость
Новости Беларуси

Ограничения на посещение лесов введены в 28 районах Беларуси

16 мая 2025
Читать новость
Новости района

Спортивный праздник в День семьи прошел в Белыничах

15 мая 2025
Читать новость
Новости района

Единые уроки ко Дню семьи проходят в Белыничском районе

15 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем