Удзельнікі праводзяць яго на працоўных месцах або добраўпарадкоўваюць мясцовыя гісторыка-культурныя каштоўнасці, звязаныя з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны, наводзяць парадак на тэрыторыі населеных пунктаў, у месцах агульнага карыстання.
Асабліва шматлюдна сёння ў парку культуры і адпачынку Бялынічаў – Ліпавы Гай. Ён з’яўляецца любімым месцам адпачынку бялынічан і іх гасцей, тут традыцыйна ладзяцца раённыя святочныя мерапрыемствы і ўрачыстасці. У першую нядзелю сёлетняга верасня мадэрнізаваны Ліпавы Гай стане адной з тэматычных пляцовак правядзення ХХУІІ Дня беларускага пісьменства.
У час суботніка розныя віды работ тут выконваюць больш за сто чалавек. У асноўным, гэта калектывы ПМК № 241, БУКП “, Жылкамгас”, работнікі іншых гарадскіх устаноў і арганізацый.
Працоўны ўдзел у работах суботніка па рэканструкцыі Ліпавага Гаю прыняў і старшыня райвыканкама Васіль ЗАХАРЭНКА.
Чакаецца, што ў абноўленым парку Ліпавы Гай бялынічане правядуць ўрачыстасці з нагоды 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Прадстаўнікі аддзялення пагранічнага кантролю “Магілёў” на чале з часова выконваючым абавязкі начальніка яго маёрам Міхаілам ШЭХАМ сумесна з намеснікам старшыні райвыканкама Ірынай ФУРСАВАЙ, начальнікам аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Інай ІГНАТОВІЧ, старшынёй Лебядзянкаўскага сельсавета Вольгай МАРДАЧОВАЙ, нераўнадушнымі да гістарычнай памяці вяскоўцамі наводзілі парадак на мемарыяльным комплексе “Стэфанова”. Напрыканцы снежня 1942 года эсэсаўцы, абкружыўшы вёску Стэфанова, расстралялі і спалілі жывымі 96 з 97 чалавек. Гэта былі жанчыны, дзеці, старыя ва ўзросце ад некалькіх месяцаў да 70 гадоў.
Нагадаем, што палова заробленых на суботніку сродкаў застаецца ў распараджэнні аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама. Яны накіроўваюцца на падрыхтоўку дзіцячых лагераў да лета, добраўпарадкаванне населеных пунктаў, а таксама аднаўленне гісторыка-культурных каштоўнасцей, мемарыяльных комплексаў, мясцін баявой і воінскай славы часоў Вялікай Айчыннай вайны. Яшчэ 50 працэнтаў сродкаў пералічваецца Міністэрству фінансаў, якія ў ў роўных долях накіроўваюцца Нацыянальнаму мастацкаму музею і Гомельскаму аблвыканкаму для рэканструкцыі брацкага пахавання на месцы спаленай вёскі Ала ў Светлагорскім раёне.
Міхась КАРПЕЧАНКА.
Фота аўтара.