Темы

Спасцігаюць аграрныя навукі

З 1 верасня 2018 года ў Вішоўскай СШ арганізавана работа профільных класаў аграрнай накіраванасці, арыентаваных на атрыманне сельскагаспадарчых спецыяльнасцей.

– Зараз у нашай школе дзейнічаюць два агракласы, у якіх навучаюцца 11 чалавек, – распавядае намеснік дырэктара Вішоўскай СШ Таццяна ШЫЛАВА. – У 11-м класе школьнікі на павышаным узроўні вывучаюць хімію і біялогію, у 10-м – беларускую мову і біялогію. У форме факультатыўных заняткаў для іх выкладаецца прадмет “Уводзіны ў аграрныя прафесіі”. Ён складаецца з двух блокаў: “Уводзіны ў аграрную вытворчасць” і “Асновы аграрнай вытворчасці”. Школьнікі на базе СВК “Калгас “Радзіма” спасцігаюць асновы жывёлаводства, раслінаводства і пладаводства  – базавых кірункаў дзейнасці нашага сельгаскааператыва.

Сапраўды, паміж Вішоўскай школай і СВК “Калгас “Радзіма” існуюць шматгадовыя моцныя сувязі. Больш за 70% выпускнікоў гэтай установы адукацыі зараз з’яўляюцца працаўнікамі сельгасарганізацыі.

– Для старшакласнікаў, калі ў іх фарміруецца ўяўленне аб будучай прафесіі, вельмі важна пабачыць знутры працэсы вытворчасці сельгаспрадукцыі, пазнаёміцца бліжэй з працоўнай дзейнасцю аграрыяў праз сваіх бацькоў, аднавяскоўцаў, знаёмых, – адзначае намеснік дырэктара школы. –  Заняткі ў профільных класах прафесійна арыентуюць і рыхтуюць старшакласнікаў для жыцця ў сельскай мясцовасці, што ў сваю чаргу павышае самаацэнку выпускнікоў нашай школы. яны ўжо маральна гатовы да таго, каб уліцца ў працоўную дзейнасць.

На базе СВК “Калгас “Радзіма” для вучняў агракласаў праводзіліся азнаямляльныя экскурсіі на малочна-таварныя фермы, зернесушыльны комплекс, машынны двор, у пладовы сад. Спецыялісты сельгаскааператыва выступалі з тэматычнымі лекцыямі прама на месцы вытворчасці.

У мінулым годзе на базе Вішоўскай школы прайшло пасяджэнне раённага метадычнага аб’яднання намеснікаў дырэктараў школ па вучэбнай рабоце. Настаўнік хіміі Алена ВАРАПАЕВА правяла адкрыты ўрок у агракласе на тэму: “Хімічныя ўласцівасці крухмалу. Яго атрыманне і прымяненне.”.

Удзяляецца ўвага і працоўнай падрыхтоўцы  будучых аграрыяў. У школе дзейнічае сельскагаспадарчая брыгада “Задорынка”, у якую ўваходзяць вучні агракласаў. Мінулым летам удзельнікі яе дапамагалі сельгаскааператыву на відавай праполцы зерневых культур, займаліся добраўпарадкаваннем прышкольнай тэрыторыі, Алеі Славы, замацаваных за школай вуліц Калініна і Школьная аграгарадка Вішоў. Шмат гадоў запар брыгада “Задорынка” прымае актыўны ўдзел ва ўборцы ўраджаю ў пладовым садзе СВК “Калгас “Радзіма”.

Для выпускнікоў агракласаў, якія плануюць паступіць у ВНУ нашай краіны на аграрныя спецыяльнасці, прадугледжаны льготныя ўмовы паступлення. Мяркуецца, што залічэнне ў ВНУ будзе адбывацца па выніках сумоўя з абітурыентамі. Улічвацца будзе мэтавае накіраванне і высокі бал па профільных прадметах.

– Сёлета вучні 11 профільнага агракласа пабывалі з экскурсіяй і ў Горацкай сельгасакадэміі – кузніцы кадраў беларускіх аграрыяў, – дадае Таццяна Шылава. – Там яны наведалі школу-ферму, батанічны сад, конны клуб і рыбакомплекс. Завіталі і на кафедру фізічнага выхавання і спорту, у інтэрнаты, пазнаёміліся з умовамі пражывання студэнтаў.

Анастасія ШЫНКАРОВА, вучаніца 11 класа:

– Дакладна ведаю, што звяжу сваё жыццё з медыцынскай сферай. Але вучыцца ў аграрным класе мне падабаецца. Мы вывучаем на павышаным узроўні хімію і біялогію – профільныя навукі як для аграрыяў, так і медыкаў. Зараз узмоцнена рыхтуюся да цэнтралізаванага тэсціравання па гэтых прадметах.

Максім РАЖКОЎ, вучань 11 класа:

– Мяне таксама цікавяць профільныя прадметы і асновы аграрных дысцыплін, якія вывучаем на факультатывах. Я сур’ёзна нацэлены паступаць у Горацкую сельгасакадэмію. Праца ў аграрнай галіне для мяне знаёмая і блізкая. У мінулым годзе падчас летніх канікул папрасіўся на падпрацоўку ў СВК “Калгас “Радзіма”. Сёлета, калі атрымаецца, таксама хачу папрацаваць летам у калгасе.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Фота з архіва Вішоўскай СШ.

Последние новости

Новости района

Итоги года и новые задачи: заседание Белыничской райорганизации профсоюза работников АПК

22 мая 2025
Читать новость
Новости Беларуси

В школах Беларуси с 1 сентября запретят пользоваться мобильными телефонами

22 мая 2025
Читать новость
Президент

Ответственность нанимателей за иностранных работников введена в Беларуси указом Президента

22 мая 2025
Читать новость
Президент

“Золото буквально под ногами”. Лукашенко актуализировал задачи по обращению с отходами

20 мая 2025
Читать новость
РОЧС информирует

Безопасность детей во время летних каникул

20 мая 2025
Читать новость
РОЧС информирует

Огонь – не шутки: алкоголь, сигареты и смертельная игра с огнём

20 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем