Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь Лідзія Ярмошына ў Магаблвыканкаме правяла семінар-нараду па актуальных пытаннях арганізацыі і правядзенні выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Удзел у нарадзе , што праходзіла ў рэжыме відэаканферэнцыі, кіраўнікоў тэрытарыяльных выбарчых камісій, а таксама адказных работнікаў аблвыканкама і гаррайвыканкамаў, якія курыруюць пытанні выбараў, прынялі старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь-інспектар па Магілёўскай вобласці Аляксандр Субоцін, сташыня абласной выбарчай камісіі Валерый Берастаў.
У сваім выступленні Лідзія Ярмошына вялікую ўвагу надала актуальным пытанням выбарчай кампаніі, якая ўжо разгарнулася, і некаторым яе асаблівасцям, адказала на пытанні ўдзельнікаў мерапрыемства.
У абласным семінары-нарадзе прынялі ўдзел старшыні Бялыніцкага райвыканкама і райсавета дэпутатаў Васіль Захарэнка і Андрэй Саланінка, старшыня раённай выбарчай камісіі Ірына Фурсава, яе намеснік Ала Гапеева, сакратар Лідзія Цапікава, член абласной выбарчай камісіі Сяргей Гапееў, начальнікі аддзелаў райвыканкама: арганізацыйна-кадравай работы – Алена Ярмоленка, ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі – Іна Ігнатовіч.