Темы

Казачная краіна на дачных “сотках”

Ці марылі вы калі пабываць у Дыснейлэндзе? Магчыма, не аднойчы, але каб гэтая мара збылася, трэба ўкласці ў яе шмат сіл і, вядома ж, грошай.

Крышку прасцей паступіў магіляўчанін Леанід ТУХТО, які на сваім лецішчы ў вёсцы Станцыя Друць зрабіў штосьці падобнае да Дыснейлэнда.

Па прафесіі Леанід Іванавіч – зваршчык, шмат гадоў адрабіў на заводзе вентнарыхтовак у Магілёве. А ў душы мужчына – сапраўдны рамантык. Пасля выхаду на заслужаны адпачынак у яго з’явілася шмат вольнага часу, які вырашыў патраціць з карысцю. На невялічкім кавалку зямлі ў 8 сотак з’явіліся цікавыя кампазіцыі, садовыя фігуры, зробленыя ўласнымі рукамі з рознага непатрэбнага хламу.

Увогуле, усё пачалося з жадання зацікавіць унукаў часцей бавіць час на лецішчы. Спачатку Леанід Тухто зрабіў перад уваходам на ўчастак грузавы аўтамабіль і паравоз. Туды зараз прыбягае гуляць дзетвара з усяго пасёлка.

– Хоць я ўсё жыццё пражыў у горадзе, уласнае лецішча ніколі не абцяжарвала, – гаворыць Леанід Іванавіч. – Мы з жонкай атрымалі яго ад завода ў 1989 годзе. Вельмі радаваліся ўласнай зямлі. З часам пабудавалі дом, лазню, добраўпарадкавалі ўчастак. Ён вельмі выручаў нас у 1990-я гады, калі і з зарплатамі было цяжка, і дзяцей хацелася вывучыць. Зараз садзім гародніну не ў такіх аб’ёмах, бо ўсё гэта не праблема купіць.

На вольным ад градак месцы Леанід Іванавіч разбіў газон, жартуе, што прыйшлося паваяваць за яго са сваёй палавінай. Там устанавіў прыгожыя арэлі, на якіх з задавальненнем гушкаюцца ўнукі, калі прыязджаюць у госці. У мінулым годзе паміж маладзенькіх груш і яблынь на газоне з’явілася сапраўдная карэта. Яе канцэпцыю Леанід Тухто падгледзеў у інтэрнэце, а потым зрабіў такую ж на сваім участку. У ход пайшлі хатнія ліхтары, мяккія цацкі для дэкору, чайнік і нават сапраўдны чамадан.

Цікава аформлена і вулічная печ, дзе гаспадар спальвае рознае смецце, і кантэйнеры для кветак. Верхавіну адной з цяпліц упрыгожвае самаробны бусел з металу. Замест гаража для аўтамабіля Леанід Іванавіч зрабіў металічную арку. Па ёй сцелецца вінаград, які ўлетку ўтварае сапраўдны шацёр. А для жончыных кветак зрабіў фігурную драўляную апору і высокія клумбы.

Ва ўсе гэтыя кампазіцыі ўкладзена столькі цеплыні і любові, што адчуваеш сябе нібыта ў сапраўднай казцы. Сам гаспадар таксама не хавае задавальнення ад сваёй стваральнай працы.

– У маладосці рашыўся на адну авантуру, папрасіўся вольнанаёмным працаўніком у Афганістан, – распавядае Леанід Тухто. – У мяне ўжо была сям’я, дзеці, трэба было клапаціцца пра іх дабрабыт. Ведаў, што тым, хто працаваў у Афгане, добра плацілі. Да таго ж, былі льготы па выхадзе на пенсію. 2 гады служыў і працаваў у горадзе Шындант. У выніку асаблівых льгот так і не атрымаў, затое многаму навучыўся. У першую чаргу – любіць сваю краіну, не азірацца навокал, а ствараць штосьці для сябе. І каб людзям падабалася!

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Фота аўтара.

Последние новости

Новости района

В Белыничском районе прошли торжественные линейки

24 мая 2025
Читать новость
Новости Беларуси

Мирная дипломатия Беларуси: Защита суверенитета и исторической правды в условиях глобальных вызовов

23 мая 2025
Читать новость
Новости района

Как будут работать летние лагеря в Белыничском районе? Рассказываем.

23 мая 2025
Читать новость
Новости района

Пионерский фестиваль прошёл в Белыничах. Смотрите, как это было

23 мая 2025
Читать новость
Новости района

Итоги года и новые задачи: заседание Белыничской райорганизации профсоюза работников АПК

22 мая 2025
Читать новость
Новости Беларуси

В школах Беларуси с 1 сентября запретят пользоваться мобильными телефонами

22 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем