Темы

Што такое завяшчанне?

У адпаведнасці з п 1 арт. 1040 Грамадзянскага кодэкса Беларусі, завяшчаннем прызнаецца волевыяўленне грамадзяніна па распараджэнні належачай яму маёмасці ў выпадку яго смерці.
Завяшчанне набывае юрыдычную сілу толькі пасля смерці завяшчальніка, а пры жыцці яго яно не спараджае ніякіх прававых наступстваў.

Завяшчанне як акт выражэння волі завяшчальніка ўяўляе сабой аднабаковую здзелку і не падразумевае якога-небудзь сустрэчнага волевыяўлення іншай асобы.

Найбольш істотнай асаблівасцю гэтай здзелкі з’яўляецца, у першую чаргу, тое, што яна ўчыняецца на выпадак смерці і становіцца падставай да атрымання спадчыны. Праз завяшчанне спадчынадаўца змяняе парадак атрымання спадчыны ў адпаведнасці з законам. Яшчэ адна асаблівасць заключаецца ў тым, што завяшчанне з’яўляецца здзелкай, якая робіцца толькі адной асобай і асабіста ёй. Такім чынам, завяшчанне – гэта аднабаковая здзелка, якая носіць строга асабісты характар.

У адпаведнасці з пп 3 і 4 арт. 1040 ГК, завяшчанне павінна быць учынена толькі асабіста. Афармленне яго праз прадстаўнікоў, двума і больш асобамі не дапускаецца. У дакуменце могуць утрымлівацца распараджэнні толькі адной асобы. Завяшчальнік можа распараджацца як усёй сваёй маёмасцю, так і яе часткай. Сапраўднасць завяшчання адносна ўказанай у ім спадчыннай маёмасці вызначаецца толькі на момант адкрыцця спадчыны.

Зрабіўшы спадчынныя распараджэнні, грамадзянін не пазбаўляецца права іншым чынам распараджацца сваёй маёмасцю, напрыклад, прадаваць яе, мяняць, дарыць…

Завяшчанне афармляецца ў пісьмовай форме і засведчваецца натарыусам. Заканадаўства не дапускае складанне вуснага завяшчання, хоць бы і ў прысутнасці сведкаў. Незахаванне ўмовы аб пісьмовай форме завяшчання і засведчання робіць яго несапраўдным.

Міхаіл ГАРАДКОЎ,
натарыус раённай натарыяльнай канторы.

Последние новости

Новости Беларуси

Нужна ли справка в сад и школу к 1 сентября? Минздрав напомнил порядок

10 июля 2025
Читать новость
Новости района

Материальная помощь к школе: как получить и что нужно для оформления

9 июля 2025
Читать новость
Новости района

Вандалы не оставляют место отдыха в покое на реке Вабич

9 июля 2025
Читать новость
Президент

Лукашенко: к 1 сентября в стране не должно быть ни одного бревна, валяющегося на опушке леса

9 июля 2025
Читать новость
Новости района

Славянский праздник “Иван Купала” отметили в Белыничах

6 июля 2025
Читать новость
Новости района

Концерт в честь Дня Независимости проходит в Белыничах

3 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем