Сумесна з супрацоўнікамі райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і актывістамі райкама ГА “БРСМ” парадак уздоўж берагу ракі Друць, што ад вуліцы Ленінская райцэнтра да месца адпачынку “Пяскі”, наводзілі прадстаўнікі лясгаса, РАНС, МЦ “Ветразь”, жылкамгаса, аддзела па адукацыі райвыканкама. Прыбраны таксама бераг саджалкі “Дачная”, што непадалёку ад СТ “Ягадка”. Усяго ачышчаны ад бруду прыбярэжныя зон працягласцю звыш 2 кіламетраў.