На Бялыніччыне падведзены вынікі раённага этапа агляду-конкурсу дзіцячай творчасці “Я ў ратавальнікі пайшоў бы”
На Бялыніччыне падведзены вынікі раённага этапа агляду-конкурсу дзіцячай творчасці “Я ў ратавальнікі пайшоў бы”, які праводзіцца ў рамках акцыі “Не пакідайце дзяцей адных!”. Конкурс выклікаў вялікую цікавасць не толькі ў дзяцей, але і ў дарослых.
Удзельнікі з розных куткоў нашага раёна прадаставілі свае творчыя работы. Бацькі з дзецьмі творча падышлі да распрацоўкі касцюмаў выратавальнікаў і праявілі фантазію пры стварэнні цікавых і незвычайных мадэляў пажарнай тэхнікі. Імёны пераможцаў былі абвешчаны 1 чэрвеня – у “Міжнародны дзень абароны дзяцей”.Па выніку конкурсу месцы размеркаваліся наступным чынам:
У намінацыі “Дзіцячы касцюм ратавальнікаў” пераможцам у малодшай узроставай групе стаў Арцём ШАПАВАЛАЎ (5 гадоў). Ёнзаняў 1-е месца ў раённым этапе і 3-е ў абласным, а таксама атрымаў прыз глядацкіх сімпатый.
У сярэдняй узроставай групе пераможцам стаў Ілья БУБЛІКАЎ (10 гадоў).
У намінацыі “Дзіцячая тэхніка ратавальнікаў” у малодшай узроставай групе лепшай стала Сафія ЦЫБУЛЬСКАЯ (4 гады), у сярэдняй узроставай групе –Аляксандра ЁШКІНА (8 гадоў).
Яшчэ адзін прыз глядацкіх сімпатый атрымаў відэаролік, які набраў большую колькасць галасоў на старонцы РК ГА “БРСМ” у сацыяльнай сетцы Укантакце.
Усе ўдзельнікі конкурсу атрымалі дыпломы і прызы ад арганізатараў: аддзела ідэалагічнай работы культуры і па справах моладзі райвыканкама, РА ГА “БРПА” і “БРСМ”, РАНС, РДГА “БДПТ”, прадстаўніцтва Белдзяржстраха па Бялыніцкім раёне.Спонсарамі падарункаў выступілі індывідуальныя прадпрымальнікі Юрый ПАЧАЧУЕЎ і Інна МЕЛЯШКЕВІЧ.
Аліна ЦЫГАНІЙ.
Фота прадастаўлены РА ГА “БРСМ”.