Темы

Крымінальны пульс

Дзе сон напаткаў. Вечарам 5 чэрвеня беспрацоўны, раней судзімы бялынічанін 1991 г.н. у стане алкагольнага ап’янення не змог дайсці да хаты і вырашыў падрамаць у чужым аўтамабілі. Аб гэтым гаспадар яго паведаміў у АДС РАУС. Калі спакой у царстве п’янага Марфея парушылі праваахоўнікі, мужчына аказаў ім супраціўленне і шчодра аблаяў. Па трох артыкулах КаАП на яго складзены адміністрацыйныя пратаколы.

Серыйныя зладзюжкі.  9 явак з павіннай паступілі на мінулым тыдні ў райаддзел міліцыі ад двух жыхароў раёна 1999 і 2000 г.н. На працягу некалькіх месяцаў яны кралі з аўтамабіляў усё, што дрэнна ў іх ляжала. На “рахунку” маладых людзей дзясяткі літраў злітага паліва, акумулятарныя батарэі, аўтамабільныя дынамікі, бензапомпы, інструменты, нават датчык адчувальнасці сігналізацыі і шмат чаго іншага. Геаграфія злачынстваў таксама шырокая: населеныя пункты нашага раёна, а таксама аг. Буйнічы, Палыкавічы Магілёўскага раёна і сам абласны цэнтр.

Сумленне? Не чулі. Ананімнае паведамленне аб тым, што ў магазіне “Хіт” па вуліцы Калініна знаходзіцца бялынічанка з пацверджаным каранавірусам, паступіла на пульт РАУС у мінулую суботу.

У той жа дзень праваахоўнікі не заспелі дома жыхара Заполля, які павінен быў знаходзіцца ў самаізаляцыі. У дачыненні да несумленных грамадзян праводзяцца праверкі.

Эмоцыі. Пенсіянерка з Мокравічаў паскардзілася праваахоўнікам на бялынічанку, якая падчас канфлікту з ёй пашкодзіла посуд, электрачайнік, знішчыла прадукты харчавання. За свае занадта эмацыйныя паводзіны жанчыне давядзецца заплаціць штраф да 50 бв.

Вольга НАБОКАВА.

Последние новости

Новости района

Славянский праздник “Иван Купала” отметили в Белыничах

6 июля 2025
Читать новость
Новости района

Концерт в честь Дня Независимости проходит в Белыничах

3 июля 2025
Читать новость
Новости района

Фотофакт. Яркие моменты Дня Независимости в Белыничах

3 июля 2025
Читать новость
Новости района

Белыничане отмечают День Независимости Республики Беларусь

3 июля 2025
Читать новость
Новости района

Техтинская средняя школа присоединилась к проекту «Сеть Школ мира в Республике Беларусь»

2 июля 2025
Читать новость
Новости района

В Белыничском районе приступил к работе студенческий отряд БРСМ

2 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем