У мэтах выканання рэгіянальнага комплексу мерапрыемстваў па рэалізацыі ў раёне Дзяржаўнай праграмы аб сацыяльнай абароне і садзейнічаннізанятасці насельніцтва на 2016-2020 гады ўпраўленне па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне райвыканкама і ў бягучым годзе будзе праводзіць мерапрыемствы па часовай працоўнай занятасці школьнікаў у вольны ад вучобы час.
Установы адукацыі на аснове вывучэння попыту з боку вучняў падалі ва ўпраўленне па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне заяўкі аб запланаваных відах і аб’ёмах работ, сумах іх фінансавання, а таксама склалі каштарысы расходаў на кожны аб’ект работ.
Дадзеныя мерапрыемствы будуць арганізаваны для вучняў ва ўзросце 14 гадоў і старэй у большасці ўстаноў сярэдняй адукацыі: дзве сярэднія школы г. Бялынічы, Вішоўская СШ, Свяцілавіцкі і Цяхцінскі ВПК ДС СШ, а таксама дапаможная школа-інтэрнат.
Школьнікі будуць працаваць на добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый устаноў адукацыі, зоймуцца пашывам швейных вырабаў. Упраўленне па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне фінансуе выдаткі на набыццё матэрыялаў, інструменту і інвентару, неабходных для выканання работ, а таксама аплату працы навучэнцаў.
У бягучым годзе на фінансаванне мерапрыемстваў па часовай працоўнай занятасці школьнікаў са сродкаў бюджэту фонду сацыяльнай абароны насельніцтва прадугле-джана выдзеліць 32 тысячы рублёў, запланавана ахапіць працай не менш за 140 вучняў.
Уладзімір ВЯРШЫЛА,
начальнік аддзела ўпраўлення па працы,
занятасцi i сацыяльнай абароне райвыканкама.