Темы

Створаны ўчасткі для галасавання

У Магілёўскай вобласці завяршыўся працэс утварэння ўчасткаў для галасавання на маючых адбыцца выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Паводле інфармацыі старшыні Магілёўскай абласной выбарчай камісіі Валерыя Берастава, іх у рэгіёне створана 731. У тым ліку 34 будуць функцыянаваць у шпіталях, санаторыях, прафілакторыях, дамах адпачынку і іншых установах, якія аказваюць медыцынскія паслугі. Асаблівасць іх працы заключацца ў тым, што спісы выбаршчыкаў там вывесяць не за 15 дзён да даты выбараў, а за два дні.

Больш за ўсё ўчасткаў, а іх 86 і 65, утворана на тэрыторыі Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў Магілёва. На тэрыторыі Ленінскага і Першамайскага раёнаў Бабруйска будуць размяшчацца 49 і 55 участкаў адпаведна. У нашым раёне, аб чым паведамлялася раней, створаны 16 участкаў для галасавання на маючых адбыцца выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

– Такія рашэнні былі прыняты на пасяджэннях раённых выканаўчых камітэтаў і мясцовых адміністрацый па ўзгадненні з тэрытарыяльнымі камісіямі. Улічваліся і патрабаванні выбарчага заканадаўства, згодна з якім, колькасць выбаршчыкаў на адным участку не павінна перавышаць 3 тысячы чалавек, – адзначыў Валерый Берастаў.

Цяпер ідзе вылучэнне прадстаўнікоў у склад участковых камісій па выбарах Прэзідэнта краіны. Вылучаць сваіх прадстаўнікоў у склад гэтых камісій маюць права працоўныя калектывы, палітычныя партыі і іншыя грамадскія аб’яднанні, а таксама грамадзяне шляхам падачы заявы. Згодна з каляндарным планам Цэнтрвыбаркама, стварэнне ўчастковых камісій павінна завяршыцца не пазней чым за 45 дзён да выбараў, гэта значыць, да 24 чэрвеня.

Міхась КАРПЕЧАНКА.

Последние новости

Общество

ГИК впервые сообщает о нарушениях в ходе так называемых выборов

1 июня 2025
Читать новость
Новости района

День защиты детей отпраздновали в Белыничском районе

1 июня 2025
Читать новость
Новости района

Мероприятие ко Дню защиты детей прошло в Белыничах

31 мая 2025
Читать новость
Новости района

Мнение. Скандал с пакетиком в прямом эфире поставил кандидата в президенты Польши в серьезное положение

30 мая 2025
Читать новость
Новости Беларуси

Стартует «Белагро-2025»

30 мая 2025
Читать новость
Новости района

В Белыничах чествовали мелиораторов. Смотрите, как это было

30 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем