Темы

Не выявілі сур’ёзных парушэнняў

На пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледжаны вынікі аналізу дзейнасці МГКУП “Гарсвятло”, КУП “Магілёўзелянбуд” і МГКУ ДМП, якія забяспечваюць выкананне работ па добраўпарадкаванні абласнога цэнтра.

Калегіяй адзначана, што на працягу 2017-2019 гг. названыя прадпрыемствы функцыянавалі дастаткова стабільна, на іх працаўладкавана каля 1000 чалавек, заработная плата выплачвалася своечасова, пратэрмінаванай запазычанасці па падатковых абавязацельствах не мелася. Імі прымаліся меры па аказанні платных паслуг насельніцтву і арганізацыям, доля якіх у агульнай выручцы МГКУП “Гарсвятло” склала 5-15%, КУП “Магілёўзелянбуд” – 25-30%, МГКУ ДМП – 10-15%.

Разам з тым, маюцца рэзервы па павышэнні эфектыўнасці іх дзейнасці. Сярод асноўных: узмацненне жорсткасці плацёжнай дысцыпліны, укараненне інавацыйных тэхналогій, павышэнне якасці аказання паслуг, рост заработнай платы, спыненне практыкі выканання работ без крыніц фінансавання, завяршэнне будаўніцтва звышнарматыўных аб’ектаў і інш.

Па выніках пасяджэння калегіі дзяржаўным органам унесены шэраг прапаноў па паляпшэнні стану спраў у МГКУП “Гарсвятло”, КУП “Магілёўзелянбуд” і МГКУ ДМП.

Юрый ФРАЛОЎ,

першы намеснік старшыні Камітэта

дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.

Последние новости

Президент

“Золото буквально под ногами”. Лукашенко актуализировал задачи по обращению с отходами

20 мая 2025
Читать новость
РОЧС информирует

Безопасность детей во время летних каникул

20 мая 2025
Читать новость
РОЧС информирует

Огонь – не шутки: алкоголь, сигареты и смертельная игра с огнём

20 мая 2025
Читать новость
РОВД информирует

В целях предотвращения незаконного оборота наркотиков РОВД проводит комплекс мероприятий 

19 мая 2025
Читать новость
Новости района

Спорт як лад жыцця

19 мая 2025
Читать новость
Новости района

Вглядываясь в Дручаны

19 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем