Темы

Хачу быць спявачкай!

Калі юная жыхарка аграгарадка Вішоў Дзіяна ГАНЧАРУК была зусім маленькай, родныя падарылі ёй музыкальную цацку – мікрафон з функцыяй караоке.

Пасля таго з раніцы да позняга вечара ў іх доме амаль бесперапынна гучалі вясёлыя песні, а расставалася з любімай забаўкай дзяўчынка хіба што ў сне. Бабуля аднойчы пажартавала: “Ну, будзеш артысткай!”. На жарт у хуткім часе ўсе забыліся. Дзіяна расла вельмі сарамлівай, усяго баялася… Якая тут сцэна?

Крышку смялейшай дзяўчынка стала толькі тады, калі пайшла ў першы клас. Вірлівае школьнае жыццё, шматлікія мерапрыемствы, новыя сябры прабудзілі ў яе жаданне спяваць для больш шырокай            аўдыторыі, чым блізкія і родныя.

– Вельмі ўдзячна дырэктару Вішоўскага СЦК і ВЧ Алене ХАРТАВАЙ за тое, што ўбачыла Дзіяну, стала з ёй займацца, – гаворыць маці дзяўчынкі Ганна Ганчарук. – Дачка стала больш раскаванай, кампанейскай, яна трэці год ахвотна наведвае аматарскія аб’яднанні па вакале і танцах пры сельскім Цэнтры культуры. Акрамя таго, Дзіяна займаецца па класе піяніна ў філіяле дзіцячай школы мастацтваў.

Маленькая спявачка актыўна ўдзельнічала ў канцэртах, якія праводзіліся ў школе і СЦК і ВЧ, у конкурсе “Мнагадзетная сям’я года”, які летась праходзіў у Бялынічах, а сёлета разам з аднакласніцамі Ксеніяй ФРАЛОВАЙ і Анастасіяй КАЎГАНКА занялі прызавыя месцы за мастацкае чытанне вершаў у раённым конкурсе “Піянерыя спявае” ва ўзроставай падгрупе ад 6 да 9 гадоў. Дзяўчынкі разам са сваім класным кіраўніком Аленай ГАЎРЫЛАВАЙ старанна рыхтаваліся, вось і атрымалі высокі вынік.

Зараз Дзіяна больш упэўнена адчувае сябе на сцэне. Самым хвалюючым, прызнаецца, было выступленне на адкрытым паветры для дачкі сваёй хроснай маці, якая жыве ў Магілёве. Міні-канцэрт стаў нечаканым, але вельмі прыемным сюрпрызам для жыхароў усяго двара, дзе жыве віноўніца ўрачыстасці. Усе гледачы яго, у тым ліку і выпадковыя, не шкадавалі апладысментаў для юнай спявачкі.

Галоўная мара Дзіяны – патрапіць на праслухоўванне тэлепраекта “Голас. Дзеці”.

Таксама маці дзяўчынкі падала заяўку на праслухоўванне ў арт-студыі вакала “Анёлы дабрыні”, якая знаходзіцца ў Магілёве. Але ў сувязі з распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі планы прыйшлося крышку скарэкціраваць. Аднак Дзіяна не адчайваецца, яны з маці запісваюць невялікія ролікі з песнямі і выкладаюць іх на музыкальных інтэрнэт-пляцоўках TikTok і Likee.

             Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

            Фота аўтара.

 

Последние новости

Президент

В Белыничах прошел вечер Леонида Сидорова

16 мая 2025
Читать новость
Общество

Выборы президента в Польше: кто рулит в этом политическом шоу и причем тут Tinder

16 мая 2025
Читать новость
Новости Беларуси

“Лето – детям”. Какие задачи стоят перед взрослыми в оздоровительный сезон 2025 года

16 мая 2025
Читать новость
Новости Беларуси

Ограничения на посещение лесов введены в 28 районах Беларуси

16 мая 2025
Читать новость
Новости района

Спортивный праздник в День семьи прошел в Белыничах

15 мая 2025
Читать новость
Новости района

Единые уроки ко Дню семьи проходят в Белыничском районе

15 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем