Темы

“Славянскі базар” сёння адкрываецца ў Віцебску

“Славянскі базар” сёння адкрываецца ў Віцебску

Адкрыццё XXIX Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” адбудзецца сёння ў Летнім амфітэатры.

У першы дзень форуму будуць праходзіць розныя майстар-класы, перформансы, квесты, танцы, шоу і выступленні творчых калектываў на фэсце вулічнага мастацтва “На сямі вятрах”. Таксама ў краязнаўчым музеі адкрыецца выстаўка партрэтаў з манет. Пачнуць работу любімыя гараджанамі кірмашы майстроў.

Пасля абеду загарыцца новая зорка на Плошчы лаўрэатаў каля Летняга амфітэатра. Тут атрымае імянную прапіску ўладальнік спецыяльнай узнагароды Прэзідэнта Беларусі “Праз мастацтва – да міру і ўзаемаразумення” Філіп Кіркораў. Ён жа выйдзе на сцэну на канцэрце адкрыцця. Паводле слоў спевака, гэта будзе яго першае выступленне пасля абмежаванняў, уведзеных з-за пандэміі.

За паўгадзіны да апоўначы на пляцоўцы каля канцэртнай залы “Віцебск” пачнецца першая кінаноч пад адкрытым небам. Новы бясплатны праект арганізаваны сумесна з Нацыянальнай кінастудыяй “Беларусьфільм”. На працягу некалькіх начэй пакажуць карціны айчыннай студыі. У гэтым годзе пляцоўка каля КЗ “Віцебск” будзе задзейнічана і для правядзення дзіцячага конкурсу.

XXIX Міжнародны фестываль мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” праходзіць з 16 па 19 ліпеня. Асноўнымі падзеямі форуму стануць Міжнародны конкурс выканаўцаў эстраднай песні “Віцебск-2020” і Міжнародны дзіцячы музычны конкурс “Віцебск-2020”.

Падрыхтавана па матэрыялах сайта БелТА

Последние новости

Президент

“Золото буквально под ногами”. Лукашенко актуализировал задачи по обращению с отходами

20 мая 2025
Читать новость
РОЧС информирует

Безопасность детей во время летних каникул

20 мая 2025
Читать новость
РОЧС информирует

Огонь – не шутки: алкоголь, сигареты и смертельная игра с огнём

20 мая 2025
Читать новость
РОВД информирует

В целях предотвращения незаконного оборота наркотиков РОВД проводит комплекс мероприятий 

19 мая 2025
Читать новость
Новости района

Спорт як лад жыцця

19 мая 2025
Читать новость
Новости района

Вглядываясь в Дручаны

19 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем