Днямі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Андрэй Ганчук правёў асабісты прыём грамадзян і прамую тэлефонную лінію.
На прыём да парламентарыя звярнулася жыхарка Бялынічаў. Жанчыну турбуе экалагічны стан ракі Друць, а менавіта засмечанасць яе рэчышчаў раёне вуліцы Ленінская сухімі галінкамі дрэў. Акрамя таго, хваляваў яе і стан часткі дарогіпавуліцы Кірава.Там пражывае маці жынчыны, і вуліца на працягу доўгага перыяду часу знаходзіцца ў нездавальняючым, па яе словах, стане, асабліва пасля моцных дажджоў. З такой жа праблемай да дэпутата звярнуўся жыхар райцэнтра, які пражывае па вул. 2-я Усходняя.Узнятыя жыхарамі райцэнтра пытанні былі ўзяты на кантроль.
Пасля прыёму Андрэй Аляксандравіч сустрэўся з жыхарамі аг. ВялікаяМашчаніца і вёскі Лебядзянка. У гутарках з вяскоўцамі ён адзначыў, штоадна з самых важных задач падобных сустрэч – пачуць людзей і абмеркаваць іх надзённыя пытанні.

Таксама дэпутат распавёў вяскоўцам аб разглядаемых у парламенце законапраектах. Ён падрабязна спыніўся на плануемых зменах у КаАП. У прыватнасці гэта тычыцца падзелу ўсіх правапарушэнняў на тры катэгорыі (цяпер – дзве), увядзення інстытута прафілактычных мер, пашырэння пераліку падстаў для вызвалення ад адміністрацыйнай адказнасці. У новай рэдакцыі адміністрацыйнага Кодэксу за найменш значныя парушэнні,для якіх будзе ўведзены тэрмін “адміністрацыйная правіннасць”, будзе прымяняцца не мера адміністрацыйнай адказнасці, як у цяперашнім дакуменце, а папярэджанне ці вусная заўвага.

Такім чынам, абагульніў Андрэй Аляксандравіч, за найменш значныя правапарушэнні меры ўздзеяння паслабляюцца, а за больш цяжкія – застаюцца папярэднімі ці ўзмацняюцца. Напрыклад, для нецвярозых вадзіцеляў максімальны штраф складзе 200 бв (цяпер – 100), а тэрмін пазбаўлення вадзіцельскіх правоў павялічыцца з трох да пяці гадоў.

З цікавасцю паслухалі прысутныя аб зменах, якія чакаюць Закон “Аб парадку і ўмовах накіравання грамадзян у лячэбна-працоўныя прафілакторыі і ўмовы знаходжання ў іх”. Яны будуць, у першую чаргу, накіраваны на тое, каб дапамагчы стаць на правільны шлях тым, хто патрапіў у ЛПП ўпершыню. Калі гаворка ідзе пра раней судзімых і тых, хто трапіць у прафілакторый ў другі і наступныя разы, то гэтыя ўстановы дадуць магчымасць на перыяд, які цяпер павялічаны да двух гадоў (раней – год), ізаляваць агрэсіўных людзей ці хатніх тыранаў ад сям’і і грамадства. Дарэчы, бытавыя ўмовы знаходжання для названых катэгорый пасля ўступлення Закона ў сілу, таксама будуць адрознівацца.

Удзельнікі гутарак абмеркавалі таксама змены уЗаконе“Аб пенсійным забеспячэнні” і шмат іншых.

На сустрэчах была закранута таксама тэма Прэзідэнцкіх выбараў. Парламентарый адзначыў вялікую значнасць гэтай падзеі да жыцця раёна і краіны ў цэлым, заклікаў кожнага падысці да выбараў адказна, а таксама ўважліва правяраць і аналізаваць тую інфармацыю, якая паступае сёння з розных крыніц, асабліва з сеткі інтэрнэт і разнастайных тэлеграм-каналаў.

Вольга НАБОКАВА.

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email